Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зінаіда Ганчар: «Недаравальна сьпекуляваць імем Віктара Ганчара»
13:41, 08/11/2005

Жонка выкрадзенага ў верасьні 1999 году палітыка Віктара Ганчара накіравала ліст дэпутату так званай “палаты прадстаўнікоў” Анатолю Салаўёву, які на Асамблеі Міжпарламенцкага Саюзу прадставіў непраўдзівыя зьвесткі пра стан расьсьледваньня справы выкрадзенага віцэ-прэм’ера Беларусі. Правааабарончы цэнтр “Вясна” прыводзіць цалкам ліст Зінаіды Ганчар:

“Анатоль Міхайлавіч!

Як мне стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 24 кастрычніка 2005 году па выніках удзелу афіцыйнай дэлегацыі «нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь у працы 113-ай Асамблеі Міжпарламенцкага Саюзу, вы агучылі інфармацыю, якая датычыць справы майго мужа Віктара Ганчара.

У прыватнасьці, вы сказалі наступнае: “Калі казаць пра Беларусь, то вы ведаеце, што справа дэпутата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня Ганчара ўжо на працягу шасьці гадоў разглядаецца на камітэце… Члены камітэту па правах чалавека адзначылі задаволенасьць, што справа трымаецца на пастянным кантролі. На дадзены момант пракуратура гораду Менску зноў узнавіла расьсьледваньне гэтай справы, з’явіліся новыя абставіны. Таму гэта было адзначана як станоўчая рыса…”

Анатоль Міхайлавіч, калі б вас, як «дэпутата», як чалавека, які асабіста ведаў Віктара Ганчара па Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня, цікавіла гэтая справа, вы б абавязкова ведалі, што на працягу апошніх двух гадоў яна не прыпынялася. Таму больш чым дзіўна чуць вашыя заявы пра “пастаянны кантроль” сёньняшняга «парламенту» за ходам расьсьледваньня справы пра выкраданьне вашага калегі. Асабіста я ўпэўненая, што вы толькі абараняеце ўласны імідж у вачах міжнароднай супольнасьці і мэтанактравана ўводзіце іх у зман.

Вы з’яўляліся таксама дэпутатам «палаты прадстаўнікоў» усіх папярэдніх скліканьняў. І, бясспрэчна, атрымлівалі ад мяне асабіста і грамадзкасьці звароты з просьбай падняць пытаньне пра ход расьсьледваньня справы майго мужа. Вы не палічылі нават патрэбным, у адрозьненьне ад некаторых нешматлікіх вашых калег, адказаць на мае просьбы. Вы афіцэр, і для вас недаравальна сьпекуляваць імем Віктара Ганчара, горам маёй сямьі, каб абараніць сябе, сваю бездапаможнасьць і бязьдзейнасьць.

Я зноў зьвяртаюся да вас: распавядзіце пра тыя новыя абставіны справы майго мужа, пра якія вам вядома і пра якія вы публічна заявілі.

Ня буду ўтойваць, я зьвярнуся да кіраўніцтва Міжпарламенцкага Саюзу з просьбай, каб яны запатрабавалі ад вас праінфармаваць іх пра сапраўдны стан рэчаў, пра новыя вядомыя вам абставіны і, больш за тое, буду прасіць даць ацэнку дзейнасьці беларускага парламенту па кантролі за справай Віктара Ганчара і асабіста вашых заяваў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: