Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы прапануюць пашырыць «сьпісы Брусэля»
10:14, 08/11/2005

Беларускія праваабаронцы хочуць прапанаваць Брусэлю свой сьпіс асобаў, на якіх варта распаўсюдзіць візавыя санкцыі. У сувязі з гэтым праваабаронцы рыхтуюць зварот да амбасадаў краінаў Эўразьвязу ў Менску. Учора ў Брусэлі міністры замежных справаў Эўразьвязу ўхвалілі заяву, у якой папярэджваюць Беларусь аб магчымасьці ўвядзеньня санкцыяў, калі наступныя прэзідэнцкія выбары ня будуць свабоднымі і справядлівымі.

Вядома, што ў дачыненьні да шэрагу асобаў візавыя санкцыі Эўразьвязу ўжо дзейнічаюць. Забарона на ўезд у краіны Эўразьвязу тычыцца Віктара Шэймана, Юры Сівакова, Уладзіміра Навумава, Зьмітра Паўлічэнкі, якіх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня вядомых апазыцыйных дзеячаў. Апроч іх , у гэты сьпіс патрапіла старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына як адказная за фальшаваньне парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 году. Патрапіў у чорны сьпіс таксама камандзір менскага АМАПу Юры Падабед, якога вінавацяць у разгоне мірных акцыяў пратэсту. Аднак праваабаронцы лічаць: гэты сьпіс надта кароткі.

“Мы хацелі б пашырыць кола службовых асобаў, на якіх можна было б распаўсюдзіць візавыя абмежаваньні. У прыватнасьці, на судзьдзяў, пракурораў, высокапастаўленых супрацоўнікаў міліцыі, якія прымаюць незаконныя рашэньні наконт мірных дэманстрацыяў, падвяргаюць грамадзянаў вялізным штрафам альбо адміністратыўным арыштам”, --паведаміў “Радыё Свабода” вядомы менскі праваабаронца Гары Паганяйла.

Напрыканцы верасьня Эўрапарлямант прыняў адмысловую рэзалюцыю, у якой былі агучаныя пляны распачаць працэдуру ўнясеньня прадстаўнікоў беларускага рэжыму, адказных за перасьлед журналістаў, апазыцыйных дзяячоў, прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў і г.д., у сьпіс асобаў, на якіх пашыраецца візавая забарона. Як вынікае з дакумэнта, эўрапейскія краіны выказалі намер зьвярнуць асаблівую ўвагу на праваабарончыя праблемы ў Беларусі. У рэзалюцыі, напрыклад, гаварылася, што заміж выпраўленьня сытуацыі ў сфэры правоў чалавека, адбываецца яе далейшае пагаршэньне.

“Для праваабаронцаў вельмі важна, каб наша праца, праца праваабаронцаў, не была марнай. Гэта, як я лічу, можа быць толькі тады, калі тыя, хто сёньня парушае закон, будуць ведаць пра будучую адказнасьць”, -- гаворыць барысаўскі праваабаронца Ігар Леднік.

Праваабаронца Гары Паганяйла мяркуе, што ініцыятыва будзе мець плён:

“Па-першае, гэтыя асобы будуць ведаць, што іх дзеяньні фіксуюцца. На іх дзеяньні ёсьць хаця б нейкая рэакцыя міжнароднай супольнасьці. З другога боку, калі “прыйдуць нашы ў горад”, можна будзе прад’явіць да гэтых асобаў і больш сур’ёзны рахунак”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: