Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Rzeczpospolita»: візавыя санкцыі Эўразьвязу будуць тычыцца выключна беларускіх чыноўнікаў
15:49, 08/11/2005

«Эўразьвяз пагражае санкцыямі», «Польчша вызначае палітыку Эўразьвязу ў дачыненьях зь Беларусьсю» - такія загалоўкі маюць у сёньняшніх польскіх газэтах матар`ялы пра ўчорашняе рашэньне міністраў замежных справаў 25 краінаў аб`яднанай Эўропы ў справе Беларусі.

«Рашэньне аб увядзеньні новых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека, у тым ліку за перасьлед актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, можа быць прынятае ўжо ў студзені наступнага году, калі беларускія ўлады ня зьменяць сваё стаўленьне да недзяржаўных арганізацыяў», - піша “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік адзначае, што і абмеркаваньне беларускага пытаньня і прыняцьцё Радай Эўразьвязу даволі жорсткай рэзалюцыі, у якой утрымліваецца канкрэтны тэрмін увядзеньня санкцыяў, адбылося дзякуючы намаганьням польскіх дыпляматаў.

«Эўразьвяз будзе цяпер вельмі пільна прыглядацца да таго, што адбываецца ў Беларусі і ў студзені паставіць кропку над «і», - цытуе «Wyborcza” словы новага міністра замежных справаў Польчшы Стэфана Мэллера, які змог пераканаць сваіх эўразьвязаўскіх калегаў у слушнасьці польскай пазыцыі.

У сваю чаргу “Rzeczpospolita” адзначае, што польскія дыпляматы на пачатку дамагаліся, каб візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў былы ўведзеныя неадкладна, аднак, пасьля абмеркаваньня, было вырашана прыняць кампраміснае рашэньне , гэта значыць даць афіцыйнаму Менску тэрмін да студзеня наступнага году.

Польскі штодзёньнік зьвяртае ўвагу таксама на тое, што асобам, якія могуць апынуцца ў эўразьвязаўскім сьпісе, паграже таксама замарожваньне рахункаў у банках усіх 25 краінаў аб’яднанай Эўропы.

“Краіны Эўразьвязу падзяляюць і разумеюць занепакоенасьць Польшчы сытуацыяй у Беларусі і чым бліжэй краіна да Беларусі, тым гэтае разуменьне больш выразнае”, - “Rzeczpospolita” цытуе іншае выказваньне кіраўніка МЗС Польшчы Стэфана Мэллера.

Штодзёньнік адзначае, што санкцыі Эўразьвязу будуць тычыцца выключна беларускіх чыноўнікаў і што Брусэль ня мае намеру неяк пагаршаць сытуацыю звычайных грамадзянаў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: