Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валянцін Стэфановіч: «Улады адмаўляюцца расьсьледаваць выпадкі зьбіцьця і катаваньняў апазіцыянераў»
13:58, 08/11/2005

Каардынатар руху "Зубр" Мікіта Сасім атрымаў вызначэньне суда Маскоўскага р-ну Мінска, згодна з якім яму было адмоўлена ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы. Нагадаем, што Мікіта Сасім зьвярнуўся ў суд са скаргай на дзеяньні АМАП ГУУС Мінгарвыканкама па падзеях 16 верасьня гэтага году. У гэты дзень Микита Сасім пад час гвалтоўнага разгону акцыі, прымеркаванай да чарговай гадавіны зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, быў зьбіты супрацоўнікамі АМАП, у выніку чаго яму паставілі дыягназ чэрапна-мазгавая траўма і сатрасеньне мозгу. “Дзеньні суда сьведчаць аб нежаданьні ўладаў прымаць меры да расьледваньня падобных выпадкаў. Выпадкаў катаваньняў. Гэта ўжо даўно стала ў нас тэндэнцыяй”, -- лічыць юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч

Прычынай адмовы ва ўзбджэньні справы паводле вызанчэньня, якое вынес суддзя Т. Внукевіч, стала тое, што М. Сасім не выканаў дасудовы парадак абскарджаньня дадзеных дзеяньняў.

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч наступным чынам каментуе дадзеню сітуацыю: "Мы лічым вынесенае судом вызначэньне незаконным, паколькі дзеючае заканадаўства, а ў прыватнасьці арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб міліцыі" прадугледжвае права грамадзяніна абскардзіць дзеяньні супрацоўніка міліцыі, якія ён лічыць незаконнымі, вышэйстаячай службовай асобе, а так сама ў суд. Такім чынам Мікіта меў права адразу зьвярнуцца ў суд, без абавязковага дасудовага парадку абскарджаньня. На дадзены момант на гэтае вызначэньне пададзена прыватная скарга ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. У ёй мы просім адмяніць гэтае вызначэньне і накіраваць разгляд пытаньня ў суд першай інстанцыі.

Наогул гэтыя дзеньні сьведчаць аб нежаданьні ўладаў прымаць меры да расьледваньня падобных выпадкаў. Выпадкаў катаваньняў. Гэта ўжо даўно стала ў нас тэндэнцыяй. РУУС Цэнтральнага р-ну г. Мінска адмовіў М. Сасіму ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факту ягонага зьбіцьця 16 верасьня. Раней Пракуратура адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце зьбіцьця супрацоўнікам АМАП Сьвятланы Завадскай. Было адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце зьбіцьця Анатоля Лябедзькі. Фактычна ўсе скаргі ў органы пракуратуры па гэтых выпадках заканчваюцца аднолькава: адмовамі ва ўзбуджэньні крымінальных справаў па фактах катаваньняў. Пракуратура альбо не знаходзіць падцверджаньня фактам, альбо піша, што міліцыі дзейнічала строга ў межах сваіх службовых паўнамоцтваў."



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: