Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Брусэлі працягваецца галадоўка беларускіх палітуцекачоў 10:33, 09/11/2005
У цэнтры Брусэлю ля галоўных будынкаў Рады Эўропы і Эўрапейскіх інстытуцыяў пачалася галадоўка прадстаўнікоў беларускай дыяспары краінаў Бенілюксу. Палітычныя ўцекачы вітаюць апошнія заявы вышэйшых прадстаўнікоў Эўразьвязу, але сваёй акцыяй салідарнасьці заклікаюць структуры Эўразьвязу да больш рашучых дзеяньняў супраць таталітарнага рэжыму А.Лукашэнкі, паведамляе прэс-служба “Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня”.
Адным з найважнейшых правоў у сьвеце ёсьць права на жыцьцё і свабоду, таму галадоўнікі заклікаюць улады Эўрапейскага Зьвязу да неадкладнага стварэньня аўтарытэтнай міжнароднай камісіі, якая б правяла незалежнае сьледства ў справе зьніклых беларускіх палітыкаў, і актывізацыі дзейнасьці па дапамозе вызваленьня ўсіх палітычных зьняволенных у Беларусі.
Акцыя набыла шырокі рэзананс сярод дэпутатаў Эўрапарлямэнту і прадстаўнікоў іншых Эўрапейскіх структураў. На працягу дня да беларусаў падыходзілі прадстаунікі Балгарыі, Латвіі, Нямеччыны, Бельгіі, Эстоніі, Польшчы, Славакіі. Прысутнічалі розныя ТВ-медыі.
Сваю салідарнасьць з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Бенілюксу выказалі офіс віцэ-прэзідэнта Еўрапарлямэнту Януша Анышкевіча, дэпутат ад Латвіі Альдзіс Кушкіс, прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы “ Мы памятаем” Ірына Красоўская і Сьвятлана Завадская, асыстэнт Парлямэнскай Асамблеі НАТА Вольга Стужынская, дырэктар Незалежнага Інстытуту Сацыяльных і Палітычных дасьледваньняў прафесар Алег Манаеў, які знаходзіўся ў Брусэлі па запрашэньню Эўрапарляменту, кіраўнік “Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня” Зьміцер Піменаў,прадстаўнік партыіі БНФ у краінах Бенілюкс Ігар Лазарчук.