Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вольга Іпатава: «Я салідарная з усімі, хто змагаецца» 12:12, 09/11/2005, фото ByMedia.net
Вядомая беларуская пісьменніца, грамадскі і культурны дзеяч Вольга Іпатава выказалася ў падтрымку Дня салідарнасці. “Я запалю свечку, таму што я салідарная з усімі, хто змагаецца з таталітарнай сістэмай. Запалю свечку, каб падтрымаць свой агульны смутак аб зніклых. І не толькі аб іх. Адбываюцца жудасныя рэчы з іншымі людзьмі. Так, не адкрытая крымінальная справа па смерці Васіля Гроднікава, замоўчваюцца шмат якія факты па гэтым выпадку. Ідэалагічныя працаўнікі не даюць сустрэцца з вучнямі школ нават на маёй роднай зямлі -- ў Бешанковічах. За ўсё гэта ў мяне баліць сэрца. Як я магу не далучыцца да тых, хто змагаецца?” - сказала Вольга Іпатава.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць Дні салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій 16 чысла кожнага месяцу. Першая такая акцыя адбылася ў кастрычніку, наступны Дзень салідарнасьці - 16 лістапада. У знак салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій прапануецца 16 лістапада ў 20.00 на 15 хвілін выключыць сьвятло і запаліць сьвечкі ў вокнах.