Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыцягнуць БТ да адканасці не ўдалося
15:18, 10/11/2005

9-га лістапада Прэзідыюм Мінскага гарадскога суда адмяніў рашэнне суда Першамайскага раёна г. Мінска, згодна з якім Белтэлерадыёкампанія павінна была абвергнуць распаўсюджаную ў праграме "Панарама" інфармацыю. Такім чынам, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, суд задаволіў пратэст намесніка старшыні Вярхоўнага суда Аляксандра Федарцова.

14 лютага г.г. суд Першамайскага раёна Менску пад старшынствам суддзі Лідзіі Целіцы часткова задаволіў зыск ГА "Воля да развіцця" (г. Слонім) супраць Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі яго старшыні Міхаіла Варанца і аб абароне дзелавой рэпутацыі гэтага грамадскага аб`яднання.

Суд прызнаў непраўдзівымі і ганебнымі звесткі пра ГА "Воля да развіцця", распаўсюджаныя 16.03.2004 года ў вечаровым выпуску праграмы БТ "Панарама", і абавязаў Белтэлерадыёкампангію абвергнуць іх. (У праграме журналіст Мікалай Мяльячэнка заявіў, што, "па некаторых дадзеных,... пан Варанец стварыў так званы рэсурсны цэнтр, мэтай якога магло быць фінансаванне апазіцыйных структур... У выніку дапусціў значныя падатковыя парушэнні і не забяспечыў правільнае налічэнне падаткаў…"; "...калі замежныя Фонды не падтрымаюць фінансава гора-прадпрымальніка, яго падазроная дзейнасць на гэтым спыніцца".)

Аднак Белтэлерадыёкампанія адмовілася абвяргаць сваю інфармацыю, спрабуючы абскардзіць рашэнне суда. Нават пасля таго, як касацыйная інстанцыя прызнала абгрунтаванасць прысуду, дзяржаўнае тэлебачанне не выканала рашэння суда, за што 24 жніўня г.г. Белтэлерадыёкампанія і была аштрафаваная.

20 кастрычніка першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь А.Федарцоў накіраваў у прэзідыум Мінскага гарадскога пратэст з просьбай адмяніць рашэнне суда Першамайскага раёна горада Мінска як незаконнае і неабгрунтаванае. Ён палічыў, што прыведзеныя выказванні журналіста Мельячэнкі "маюць характар меркавання".

Каментуючы рашэнне прэзідыюму Мінгарсуда, які задаволіў пратэст А. Федарцова, М. Варанец выказаў меркаванне, што, калі б суд пакараў недобрасумленных прапагандыстаў, яны б з меншай ахвотай выконвалі такія "замовы".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: