Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пачынаецца суд над газэтай «Прессбол»
12:47, 10/11/2005

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся судовы працэс на пазоў былой бугальтаркі Дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву Сьвятланы Рамановіч да спартовай газэты “Прессбол”. Да суду спрычыніўся газэтны артыкул “Весткі з палёў”, які, на думку бугальтарскага работніка, закрануў яе гонар і годнасьць.

І хоць прозьвішча самой Рамановіч у матэрыяле не ўзгадвалася, яна патрабуе матэрыяльнай кампэнсацыі ў памеры 14,5 мільёна рублёў. Месяц таму, падчас папярэдняй размовы ў судзе Сьвятланы Рамановіч з рэдактарам газэты “Прессбол” Уладзімерам Беражковым і аўтаркай артыкулу Сьвятланай Парамыгінай, да міравога пагадненьня бакі не прыйшлі.

Паказальна, што “Прессбол” ужо выплачвае кампэнсацыю маральнага ўрону міністру фінансаў, кіраўніку фэдэрацыі гімнастыкі Мікалаю Корбуту. На рашэньне суду Цэнтральнага раёну рэдакцыя мусіць пералічыць Корбуту 30 мільёнаў рублёў, а асабіста Ўладзімер Беражкоў – 10 мільёнаў. Дзеля выкананьня гэтага рашэньня ў Беражкова двойчы апісвалася маёмасьць, паведамляе «Радыё Свабода».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: