Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі 27 дзен
10:21, 11/11/2005

Гарадзенскі абласны суд разгледзеў скаргу, якую падавалі адвакаты Аўтуховіча на рашэньне Ленінскага раённага суду Горадні адносна меры стрыманьня для ваўкавыскага прадпрымальніка. Раённы суд вырашыў, што яго арыштавалі на законных падставах, паколькі ён прызнаны абвінавачаным па крымінальнай справе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва вялікіх памерах. Абласны суд пакінуў рашэньне раённага бяз зьменаў. Паводле апошніх дадзеных, Мікалай Аўтуховіч працягвае 27-ы дзень галадоўкі.

Скарга наконт меры стрыманьня разглядалася ў абласным судзе ў закрытым рэжыме, прысутнічалі толькі адвакаты Аўтуховіча Надзея Станкевіч і Галіна Іванова. Абскардзіць меру стрыманьня можна было таксама ў сьледчага Мікалая Аліхвера, які вядзе справу Аўтуховіча. Адвакат Іванова зрабіла гэта, але атрымала адмоўны адказ. Зараз, паводле яе, можна яшчэ зьвярнуцца ў пракуратуру. Па справе Мікалая Аўтуховіча будзе праведзена экспэртыза, і пакуль немагчыма сказаць колькі працягнецца сьледзтва.

Крымінальныя справы аб няўплаце падаткаў супраць прадпрыемства “Ніка-транс”, кіроўцы якога працавалі на таксоўках Аўтуховіча, і супраць самога прадпрымальніка злучаны ў адную. “Ніка-транс” налічылі незаплачаных падаткаў 509 мільёнаў рублёў, а прадпрымальніку — 679 мільёнаў. Сьледзтва па справе прадпрыемства цягнулася паўгоду, толькі тады падазраванымі былі названыя дырэктар Юры Лявонаў і заснавальнік — Алена Аўтуховіч, жонка Мікалая Аўтуховіча. Што датычыць прадпрымальніка, узбуджэньне крымінальнай справы, прызнаньне яго абвінавачаным, першы допыт і арышт — усё адбылося за адзін дзень.

Мікалай Аўтуховіч два гады змагаўся, паводле яго, супраць несправядлівых штрафных санкцыяў. Таксоўкі, якія яму належаць, абслугоўвалі большую частку Ваўкавыска. Аднак паводле прэзыдэнцкага дэкрэта (N4, 2003 г.) прадпрымальнік мог пакінуць у сябе толькі трох кіроўцаў. Іншыя перайшлі ў фірму “Ніка-транс”, але працягвалі езьдзіць на машынах Аўтуховіча і здавалі яму выручку. Падатковая служба палічыла, што гэта парушэньне, і што праз яго прадпрымальнік не плаціў за выручку ўсе падаткі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: