Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія актывісты будуць пратэставаць у Страсбуры
10:19, 11/11/2005

Беларускія палітычныя ўцекачы, што галадалі ў цэнтры Брусэлю, насупраць штаб-кватэраў вядучых эўрапейскіх структураў, вырашылі спыніць галадоўку і пераехаць у Страсбур, каб у бліжэйшы панядзелак распачаць там новую акцыю.

Пасьля трох дзён галадоўкі, беларусы вырашылі спыніць акцыю – зрабіць гэта іх папрасілі прадстаўнікі бэльгійскіх службаў бясьпекі, на дадатак аднаму з галадоўнікаў стала дрэнна.

Тым ня менш, галадоўнікі лічаць, што дасягнулі сваіх мэтаў.

“Сёння ў Бэльгіі нацыянальнае сьвята – дзень сканчэньня Першай сусьветнай вайны. Будзе фэст, а мы якраз стаім на цэнтральным праспэкце, дзе адбудзецца парад. Таму нас папрасілі адыйсьці. А па-другое, адна з галоўных мэта галадоўкі – каб прадстаўнікі Эўрапарлямэнту і іншых структураў Эўразьвязу даведаліся пра палітзьняволеных, выкананая”, -- паведаміў “Радыё Свабода” Ігар Лазарчук зь Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня.

Працягваць дамагацца выкананьня іншых мэтаў галадоўкі – стварэньня міжнароднай камісіі для расьсьледаваньня справаў зьніклых палітыкаў, а таксама вызваленьня палітзьняволеных у Беларусі, беларускія эмігранты маюць намер у Страсбуры, дзе на наступным тыдні пачынаецца сэсія Эўрапейскага парлямэнту.

Зрабіць такі крок бэльгійскіх калегаў пераканалі беларускія палітычныя імігранты, што жывуць цяпер у Францыі – яны прыехалі ў Брусэль, каб падтрымаць галадоўнікаў.

“Эўрапарлямэнтары будуць цяпер засядаць у Страсбуры, і таму няма сэнсу галадаваць тут, у Брусэлі. Менавіта таму, каб зрабіць акцыю больш плённай, мы вырашылі перанесьці яе ў Страсбур”, -- гаворыць адзін зь іх Павал Сівук.

Як дакладна будзе выглядаць акцыя ў Страсбуры, пакуль невядома.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: