Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У цэнтры Магілёва вывешана расьцяжка да Дня салідарнасьці 10:21, 14/11/2005
11 лістапада ў цэнтры Магілёва на шматпавярховым будынку зьявілася шматмэтровая расьцяжка з надпісам “16 лістапада – Дзень салідарнасьці”. Яе вывесілі актывісты Магілёўскай арганізацыі руху “Зубр”. Будынак, на якім была вывешана расьцяжка, разьмешчаны на цэнтральнай вуліцы – Першамайскай, таму надпіс заўважылі многія магілёўцы.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць Дні салідарнасьці 16 чысла кожнага месяцу. Першы Дзень салідарнасьці адбыўся ў кастрычніку. 16 лістапада ў 20.00 беларусы зноў патушаць сьвятло на 15 хвілін і запаляць сьвечкі Свабоды ў вокнах.