Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч сустракаеца з народам
13:24, 14/11/2005

«Новая беларуская ўлада ніколі не дапусціць прыніжэння прадпрымальнікаў», – заявіў Аляксандр Мілінкевіч у пятніцу падчас наведвання гарадcкога рынку ў Баранавічах. У размове з мясцовымі прадпрымальнікамі адзіны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі ад дэмакратычных сілаў падкрэсліў, што спрыяць развіццю бізнэсу ў краіне – адзін з найважнейшых пунктаў ягонай палітычнай праграмы.

Баранавічы – першы беларускі горад, з якога пачалася інфармацыйна-агітацыйная кампанія падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча як адзінага прэтэндэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ён меў наведаць гарадскі рынак, а таксама сустрэцца са студэнтамі баранавіцкіх навучальных установаў, працаўнікамі завода аўтаматычных ліній і мясцовай інтэлігенцыяй. У Баранавічах Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з палітычным зьняволеным Міколам Статкевічам, які адбывае пакаранне ў мясцовай папраўчай установе адкрытага тыпу, – паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Візіт ў Баранавічы Аляксандр Мілінкевіч распачаў наведваннем Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабору, дзе запаліў свечку за дабрабыт беларускага народу. Адзіны прэтэндэнт сустрэўся таксама з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесіяў горада.

Па запрашэнні мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандр Мілінкевіч наведаў гарадскі рынак, дзе адказаў на пытанні гандляроў і пакупнікоў. Пазіцыя Аляксандра Мілінкевіча ў пытаннях падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу, стварэння неабходных умоваў для яго эфектыўнага развіцця і ліквідацыі бюракратычных перашкодаў знайшла падтрымку ў баранавіцкіх прадпрымальнікаў. “Малы і сярэдні бізнэс павінен стаць маторам эканамічнага развіцця будучай Беларусі”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

Найбольш цёплай была сустрэча Аляксандра Мілінкевіча са студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага унівэрсітэта і Недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага коледжа. Маладыя людзі адзначылі тры найвастрэйшыя праблемы, якія хвалююць сёння беларускае студэнцтва: высокая плата за навучанне, прымусовае размеркаванне і дрэнныя ўмовы ў студэнцкіх інтэрнатах. Адказваючы на пытанні студэнтаў, Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што мае досвед вырашэння падобных праблемаў, бо амаль 25 год выкладаў у розных беларускіх і замежных вышэйшых навучальных установах. “Мая палітычная праграма пабудаваная на неабходнасці пераменаў у Беларусі, і менавіта моладзь патрабуе сёння гэтых пераменаў”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч. У сустрэчы актыўна ўдзельнічала начальнік ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Жытко.

Увечары адзіны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустрэўся з супрацоўнікамі завода аўтаматычных лініяў, а таксама ўзяў удзел у гарачай тэлефоннай лініі папулярнай баранавіцкай газеты “INTEX-PRESS”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: