Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі НАТО абмяркоўваюць Беларусь
11:37, 14/11/2005

13 лістапада ў Капэнгагене ў рамках 51-й штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі НАТО адбыліся дэбаты ў беларускім пытаньні. Парлямэнтары ўхвалілі праект рэзалюцыі па Беларусі, які прадставілі старшыня падкамітэту Парлямэнцкай Асамблеі ў пытаньнях Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы нямецкі дэпутат Маркус Мэкель і нідэрляндзкі парлямэнтар Бэрт Коендэрс. Паводле “Радыё Свабода” у дакумэнце даецца крытычная ацэнка палітычнай сытуацыі ў Беларусі, аўтары заклікаюць беларускае кіраўніцтва “неадкладна вызваліць з-за кратаў усіх палітзьняволеных, паскорыць расьсьледаваньні палітычных зьнікненьняў, а таксама спыніць рост колькасьці міліцэйскіх падразьдзяленьняў у Беларусі”.

На паседжаньне палітычнай камісіі Парлямэнцкай Асамблеі НАТО, дзе абмяркоўваўся тэкст рэзалюцыі, была запрошаная Сьвятлана Завадская – жонка зьніклага ў 2000 годзе апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Галасаваньне па беларускай рэзалюцыі адбудзецца ў Капэнгагене ў аўторак.

Напярэдадні Масква ўжо выказала сваю заклапочанасьць у зьвязку з тым, што НАТО і ЗША занадта засяроджваюць сваю ўвагу на Беларусі – вайскова-палітычным саюзьніку Расеі. Такую заяву зрабіў кіраўнік расейскага Фонду эфэктыўнай палітыкі Глеб Паўлоўскі.

У сваю чаргу прадстаўнік нідэрляндзкай дэлегацыі ў Капэнгагене ў размове з “Радыё Свабода” зазначыў, што “сябры Эўразьвязу і НАТО надзвычай заклапочаныя палітычнай сытуацыяй у краіне-суседцы” і хочуць растлумачыць афіцыйнаму Менску, што далейшае разьвіцьцё іх дачыненьняў зь Беларусьсю “цалкам залежыць ад тых посьпехаў, якія гэтая краіна зробіць у галіне дэмакратыі”. Паводле прадстаўніка нямецкай дэлегацыі, рэзалюцыя “не зьмяшчае ніякіх пагрозаў, яна аформленая цывілізаванай моваю”.

Як вынікае з тэксту дакумэнту, парлямэнтары краінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу “глыбока шкадуюць”, што ў выніку палітыкі афіцыйнага Менску шлях інтэграцыі Беларусі як эўрапейскай краіны, непасрэднай суседкі Эўразьвязу і НАТО, у сям’ю эўрапейскай дэмакратыі надзвычай ускладнены.

Парлямэнтары НАТО заклікаюць Лукашэнку і ягоны ўрад забясьпечыць свабоду і празрыстасьць выбарчага працэсу ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі, аднавіць дэмакратыю і прававыя нормы ў Беларусі, гарантаваць абарону правоў чалавека, незалежнасьць судовай улады, неадкладна вызваліць з-пад арышту ўсіх палітзьняволеньных, паскорыць расьсьледаваньні палітычных зьнікненьняў у Беларусі і прыцягнуць да суду асобаў, адказных за гэтыя зьнікненьні, а таксама спыніць рост колькасьці міліцэйскіх падразьдзяленьняў у Беларусі, альбо гэтак званую “мілітарызацыю ўнутранай палітыкі”.

Аўтары дакумэнту апэлююць да ўрадаў і парлямэнтаў краінаў-сяброў НАТО абмежаваць афіцыйныя кантакты зь Менскам, аднак інтэнсыфікаваць рабочы дыялёг зь беларускімі чыноўнікамі з тым, каб растлумачыць Менску свае крытычныя патрабаваньні і прадэманстраваць насельніцтву, што палітыка Захаду не накіраваная на ізаляцыю Беларусі.

Парлямэнтары НАТО выступаюць за супрацоўніцтва зь беларускімі няўрадавымі арганізацыямі, у тым ліку за ўсебаковую падтрымку двухбаковых моладзевых, студэнцкіх, навуковых абменаў, кантактаў у галіне малога і сярэдняга бізнэсу.

У дакумэнце аддаецца ўвага пытаньню распаўсюджаньня праўдзівай і незалежнай інфармацыі, пераадоленьня дзяржаўнай манаполіі ў гэтай сфэры.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: