Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Капэнгагене на сэсіі ПА НАТО прынятая рэзалюцыя па Беларусі
10:21, 16/11/2005

А 17-й гадзіне ў Капэнгагене на 51-й сэсіі ПА НАТО была прынятая рэзалюцыя па Беларусі. У дакумэнце даецца крытычная ацэнка палітычнай сытуацыі ў Беларусі, аўтары заклікаюць беларускае кіраўніцтва “неадкладна вызваліць з-за кратаў усіх палітзьняволеных, паскорыць расьсьледаваньні палітычных зьнікненьняў, а таксама спыніць рост колькасьці міліцэйскіх падразьдзяленьняў у Беларусі”.

Як вынікае з тэксту дакумэнту, парлямэнтары краінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу “глыбока шкадуюць”, што ў выніку палітыкі афіцыйнага Менску шлях інтэграцыі Беларусі як эўрапейскай краіны, непасрэднай суседкі Эўразьвязу і НАТО, у сям’ю эўрапейскай дэмакратыі надзвычай ускладнены.

Парлямэнтары НАТО заклікаюць Лукашэнку і ягоны ўрад забясьпечыць свабоду і празрыстасьць выбарчага працэсу ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі, аднавіць дэмакратыю і прававыя нормы ў Беларусі, гарантаваць абарону правоў чалавека, незалежнасьць судовай улады, неадкладна вызваліць з-пад арышту ўсіх палітзьняволеньных, паскорыць расьсьледаваньні палітычных зьнікненьняў у Беларусі і прыцягнуць да суду асобаў, адказных за гэтыя зьнікненьні, а таксама спыніць рост колькасьці міліцэйскіх падразьдзяленьняў у Беларусі, альбо гэтак званую “мілітарызацыю ўнутранай палітыкі”.

Парлямэнтары НАТО выступаюць за супрацоўніцтва зь беларускімі няўрадавымі арганізацыямі, у тым ліку за ўсебаковую падтрымку двухбаковых моладзевых, студэнцкіх, навуковых абменаў, кантактаў у галіне малога і сярэдняга бізнэсу.

У дакумэнце аддаецца ўвага пытаньню распаўсюджаньня праўдзівай і незалежнай інфармацыі, пераадоленьня дзяржаўнай манаполіі ў гэтай сфэры.

На прапанову аднаго з аўтараў праекту дакумэнта нідэрляндзкага дэпутата Бэрта Кундэрза з праекту рэзалюцыі быў цалкам зьняты пункт “7b” — заклік да парлямэнтаў і ўрадаў абмежаваць кантакты з афіцыйным Менскам.

“Гэта была мая прапанова. Пасьля размоваў і ваганьняў я прыйшоў да высновы, што падобны пункт можа выклікаць шмат цяжкасьцяў для тых людзей, якія хочуць шмат зрабіць для Беларусі. Справа ў тым, што нам патрэбныя самыя шырокія кантакты з гэтай краінай, каб Беларусь не апынулася ў поўнай ізаляцыі. Як вынік, мы зьнялі гэты пункт. Увесь астатні тэкст рэзалюцыі быў прыняты бязь зьменаў. Дадам, што ў часе пленарнага паседжаньня быў складзены ліст да беларускага прэзыдэнта Лукашэнкі. Мы азнаёмілі яго з рэзалюцыяй, а таксама выказалі сваё жаданьне як парлямэнтароў НАТО назіраць за будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Аднак мы спачатку хочам убачыць пазытыўную рэакцыю беларускага боку на нашы патрабаваньні”, -- паведаміў Бэрт Кундэрз “Радыё Свабода”.

Ад Беларусі на сэсію ПА НАТО былі запрошаныя лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч і жонка зьніклага беларускага журналіста, заснавальніца журналісцкага фонду імя Зьмітра Завадзкага Сьвятлана Завадзкая.

У Капэнгагене Завадзкая і Шушкевіч сустрэліся са старшынём ПА П’ерам Лелюшам, генсакратаром Асамблеі Сымонам Лунам, аўтарамі праекту рэзалюцыі па Беларусі Бэртам Кундэрзам і Маркусам Мэкелем, а таксама прадстаўнікамі Сэнату і Кангрэсу ЗША, удзельнікамі шэрагу парлямэнцкіх дэлегацыяў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: