Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Працягваюцца паездкі Аляксандра Мілінкевіча па краіне 18:21, 16/11/2005
Сёння Аляксандр Мілінкевіч наведаў з візітам гарады Полацк і Новаполацк. Гэта ўжо трэці візіт на гэтым тыдні кандыдата ў прэзідэнты па гарадах Беларусі, папярэднія былі ў Баранавічы і Салігорск.
Аляксандр Мілінкевіч сутрэўся з прафсаюзнымі лідэрамі і палітычным актывам Полацка і Наваполацка, наведаў завод "Шкловалакно", правёў сустрэчы з прадпрымальнікамі на кірмашах абодвух гарадоў. Наведаў "на хіміі" палітзняволенага Паўла Севярынца.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце прадстаўнічую каманду А.Мілінкевіча пераблыталі з праверкай ад Адміністрацыі прэзідэнта і запрасілі да рэктара. Адбылася сустрэча з прарэктарам і студэнтамі.
Увечары А.Мілінкевіч накіраваўся ў Спаса-Ефрасіньеўскі сабор, дзе маліўся і паставіў свечку, паведамляе ПАГОНЯ.