Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Вільні студэнты запалілі сьвечкі салідарнасьці ля Вострай Брамы
10:34, 17/11/2005

Сёньня ў Вільні беларускія студэнты зладзілі шэсьце салідарнасьці і запальвалі сьвечкі ў месцах Вільні, зьвязаных зь беларускай гісторыяй. Віленская акцыя “Дзень беларуска-літоўскай салідарнасьці” – частка акцыяў салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў, арганізатары якой заклікалі а восьмай гадзіне вечара выключыць на 15 хвілін сьвятло ў кватэрах і запаліць у вокнах сьвечкі.

Гэтую акцыю ініцыявалі беларускія студэнты, якія вучацца ў розных ВНУ ў Вільні, да іх далучыліся літоўскія студэнты, прадстаўнікі моладзевай арганізацыі “Аб`яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў”, іншыя віленскія беларусы і наведнікі Вільні.

Шэсьце салідарнасьці пачалося а 14-й гадзіне каля Вострай Брамы, далейшы маршрут – могілкі Росы, дзе пахаваныя знаныя беларускія дзеячы, Базыльянскія муры, дзе месьцілася Віленская Беларуская гімназія і Беларускі музэй імя І.Луцкевіча, мэмарыяльная табліца Скарыны, званіца касьцёла Сьв. Яна ў Віленскім унівэрсытэце, вежа Гедыміна, Катэдральны пляц.

Цягам шэсьця да яго далучаліся новыя ўдзельнікі, запальвалі сьвечкі. Адныя адыходзілі – далучаліся іншыя, усяго ў шэсьці ўзялі ўдзел каля 30 чалавек. Вось што удзельнікі шэсьця паведамілі “Радыё Свабода”:

(Зьміцер: ) “Я проста прыехаў сюды на экскурсію, паглядзець на Вільню, на адметныя месцы Вільні, зьвязаныя з гісторыяй Беларусі, з культурай і вось далучыўся, калі даведаўся.”

(Астап: ) “Падаецца, што гэта даволі цікавае і культурнае мерапрыемства, – і для самаразьвіцьця, і каб чарговы раз адчуць сябе ў Вільні беларусам, што заўсёды прыемна”.

(Валерыя: ) “16 кастрычніка я таксама запальвала сьвечку. Зьбегала хуценька ў краму, за некалькі хвілінаў пасьпела, убегла ў пакой, кінулася да вакна і запаліла сьвечку. Сёньня я далучылася да тых, хто сабраўся тут, бо гэта дзень беларускай еднасьці, мы павінны быць разам, каб хаця нешта зьмяніць – нават не ў краіне, але ў грамадзтве, думку грамадзкую, неяк паўплываць на гэта. Цяпер разьяднаньне нейкае сярод беларусаў, кожны сам па сабе. Я лічу, што калі хочаш чагосьці дасягнуць, трэба кансалідавацца, бо еднасьць – гэта нашая сіла”.

Адзін з ініцыятараў, Валеры Руселік, кажа, што шэсьце і запальваньне сьвечак плянавалася як грамадзянская акцыя і ўсё атрымоўваецца нават лепей, чым плянавалі.

“Яшчэ ўчора мы хваляваліся, каб што не здарылася, не перашкодзіла, алё ўсё вельмі добра, людзі добра рэагуюць. Я асабіста вельмі ўсьцешаны, што акцыя адбываецца, не абавязкова рабіць акцыі на вялікія масы. Калі мы самі робім і ўдзельнічаем, вось гэта сапраўды і дзеяньні, і салідарнасьць, і – як раз цяпер – сьвята Божай Маці Вострабрамскай, і ўсё разам. Я вельмі задаволены,” – сказаў Валеры Руселік “Радыё Свабода”.

Напрыканцы шэсьця, а восьмай гадзіне ўдзельнікі прыйшлі да будынку Беларускай амбасады ў Вільні і паставілі 16 запаленых сьвечак каля брамы. Ініцыятары сёньняшняга шэсьця паведамілі, што 16 сьнежня ў Вільні зноў адбудзецца акцыя салідарнасьці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: