Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менчукі падтрымліваюць Дзень беларускай салідарнасьці
10:31, 17/11/2005

16 лістапада многія людзі а 20-й гадзіне выключылі ў сваіх дамах сьвятло й запалілі сьвечкі. Дзень беларускай салідарнасьці – гэта акцыя падтрымкі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі й іхных сваякоў. Што пра гэта думаюць менчукі – ў мінакоў на вуліцах гораду цікавілася карэспандэнтка “Радыё Свабода”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы пра Дзень салідарнасьці, як ставіцеся да гэтай ідэі й ці будзеце прымаць у ёй удзел”.

(Юначка: ) “Чула я пра такі дзень, стаўлюся станоўча, але ня ведаю ці буду прымаць удзел. Бо жыву я ў інтэрнаце й ці атрымаецца гэта зрабіць ня ведаю”.

(Спадар: ) “Гэтая ідэя ня новая, ёй можа гадоў 15-20. Я вельмі да гэтага добра стаўлюся й падтрымаю такую акцыю”.

(Юначка: ) “Пра такую ідэю мы ня чулі, але добра ставімся, бо пра людзей, якія зьніклі трэба памятаць канечне ж”.

(Юначка: ) “Я лічу, што гэта правільна й гэта варта рабіць. Бо ў гэтых людзей ёсьць сваякі, якім не абыякавы лёс іхных родных. І калі тысячы людзей, няхай нават не знаёмых, падтрымаюць іх маральна, думаю, ім гэта будзе цікава”.

(Юнак: ) “Я чуў нешта, але ня ведаю дакладна што гэта. Бо адныя людзі кажуць адно, а іншыя другое”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы пра гэта й як ставіцеся?”

(Спадарыня: ) “Не, ня чула. Але, у прынцыпе, чаму бы й не?”

(Юнак: ) “Я ня бачу ў гэтым сэнсу й лічу, што гэта не патрэбна. Бо я лічу, што нічога надта кепскага наш прэзыдэнт ня робіць. Мне падаецца, што ён усё робіць вельмі правільна”.

(Спадарыня: ) “Так і мінулым разам я запальвала сьвечку й сёньня пастаўлю. Па-першае, паколькі гэта акцыя беларускай салідарнасьці, то гэткім чынам я й выкажу сваю салідарнасьць. А ўвогуле ёсьць некалькі прычынаў гэтак зрабіць”.

(Юначка: ) “Гэтая ідэя – запаліць увечары агні – я пра яе ня чула, але лічу, што гэта вельмі добрая ідэя. Беларуская салідарнасьць павінная прысутнічаць у нашым жыцьці. Павінна быць нешта такое, што нас аб”яднае, а таму я лічу, што гэта вельмі добрая ідэя”.

(Спадар: ) “Я ня чуў пра гэта, але калі вы распавялі, то, пэўна, зраблю гэтак. Бо мая душа неспакойная за тое, што адбываецца, калі я чую пра зьніклых людзей – з гэтым нельга жыць спакойна”.

(Юначка: ) “Я чула пра гэта толькі ўскосна. Але лічу, што гэта вельмі добра, калі людзі яднаюцца ў думках. Гэта вельмі моцны псыхалягічны фактар і на ўзроўні нацыянальным. Гэта вельмі добра, файна”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: