Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Сьветлагорску людзі выйшлі на плошчу 10:47, 17/11/2005
У Сьветлагорску а 20-й гадзіне каля трох дзесяткаў маладых людзей выйшлі на Цэнтральны пляц гораду і запалілі сьвечкі. Такім чынам юнакі і дзяўчаты далучыліся да Дня салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі нявольнікамі, зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем`ямі, незалежнымі журналістамі, усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Шарэнга моладзі стаяла з запаленымі сьвечкамі акурат насупраць райвыканкаму і пастарунку міліцыі.