Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украінцы падтрымалі беларускіх змагароў за свабоду 10:46, 17/11/2005
16 лістапада а 18:30 грамадзянская партыя «ПАРА» правяла на Майдане Незалежнасці ў Кіеве акцыю салідарнасці з беларускім народам, які змагаецца з дыктатурай Лукашэнка. Украінская акцыя стала часткай міжнароднай салідарнасці з беларускім народам.
Падчас акцыі актывісты грамадзянскай партыі «ПАРА» запалілі каля сотні свечак у памяць аб ахвярах дыктатуры Лукашэнка.
“«ПАРА» разам са свядомай часткай украінскага народу рашуча асуджае рэжым Лукашэнкі і заяўляе аб сваёй салідарнасці с беларускімі змагарамі за свабоду”, -- паведамляе прэс-служба партыі.
А 20:00 акцыя працягнулася запальваннем свечак і пакладаннем кветак у памяць аб ахвярах рэпрэсій з боку рэжыму каля пасольства Беларусі ў Кіеве.
Яшчэ адну акцыю правяла Ініцыятыва "Салідарнасць" і чытачы інтэрнэт-сайту www.maidan.org.ua. Каля паўсотні чалавек гулялі па цэнтру Кіева з запаленымі свечкамі і бел-чырвона-белымі сцягамі.
Намеснік старшыні партыі "Пара" Сяргей Еўтушэнка падчас акцыі салідарнасці з Беларуссю