Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Мы будзем дзейнiчаць па прынцыпе савецкiх дысiдэнтаў...»
15:52, 17/11/2005

Рэдактар i выдавец недзяржаўнай газеты “Згода” Аляксей Кароль аплацiў штраф, прызначаны судом Партызанскага раёна Мiнска. Як раней паведамляў БелаПАН, 23 верасня А.Кароль i яго намеснiк Аляксандр Здвiжкоў былi аштрафаваны на 100 базавых велiчынь (прыкладна 1200 долараў ЗША) кожны за распаўсюджванне ў СМI заведама непраўдзiвых звестак. Менавiта так квалiфiкаваў суд надрукаваныя ў газеце “Згода” фотакалажы — сюжэты класiчных жывапiсных палотнаў, куды змешчаны выявы вядомых палiтыкаў.

10 лiстапада А.Кароль атрымаў ад судовага выканаўца Савецкага раённага суда Мiнска пiсьмовую прапанову добраахвотна да 15 лiстапада аплацiць штраф у памеры 2 млн. 550 тыс. рублёў. У адваротным выпадку, паведамлялася ў лiсце, суму будуць спаганяць прымусова.

“Мы доўга думалi i абмяркоўвалi, цi выплачваць штраф, паколькi мы абскардзiлi гэты прыгавор у Мiнскiм гарадскiм судзе, аднак скарга яшчэ не разгледжана. У вынiку мы прыйшлi да высновы, што нявыплата штрафу службовымi асобамi газеты прывядзе да арышту рахунку выдання i, адпаведна, спынення выхаду газеты. Гэта значыць, улада даб`ецца таго, чаго яна мела намер дабiцца. Мы такога шанцу не далi”, — сказаў А.Кароль у iнтэрв`ю БелаПАН.

Паводле слоў рэдактара, калi гарадскi суд вырашыць, што штрафы былi накладзены незаконна, яны будуць патрабаваць вяртання выплачанай сумы.

“Акрамя таго, мы падрыхтавалi скаргу ў Вышэйшы Гаспадарчы суд на папярэджанне Мiнiстэрства iнфармацыi, вынесенае нам 9 лiстапада. Дзiўна, што папярэджанне аб распаўсюджваннi заведама непраўдзiвых звестак павiнна абскарджвацца ў ВГС, але, мабыць, такая сiстэма. Абскарджанне дазволiць нам яшчэ раз запатрабаваць вынiкi экспертызы газеты i паказаць, як i за што ў нас выносяцца папярэджаннi газетам. Мы будзем дзейнiчаць па прынцыпе савецкiх дысiдэнтаў i патрабаваць ад улады выконваць свае законы”, — сказаў А.Кароль.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: