Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Дні салідарнасьці ўзялі ўдзел 300 тысяч беларусаў 13:07, 18/11/2005
“Гэтым разам у Дні беларускай салідарнасьці ўдзельнічала значна болей людзей. Па нашых сумесных падліках можна гаварыць ужо аб 300 тысячах беларусаў, якія 16 лістапада бралі ўдзел у акцыі салідарнасьці. Прычым асабліва хачу адзначыць актыўнасьць людзей у рэгіёнах – абласныя і вельмі многія раённыя гарады, мястэчкі і вёскі запалілі сьвечкі Свабоды” -- , заявіла вядомая журналістка Ірына Халіп, якая выступіла адным з ініцыятараў правядзеньня Дзён салідарнасьці прэс-цэнтру Хартыі’97. “Мяркую, што да 16 сьнежня тых, хто падтрымоўвае Дзень салідарнасьці будзе значна больш. Гэта выклікае водгук, разуменьне ў душы кожнага неабыякавага чалавека. Тыя, хто сёньня запальвае сьвечкі, заўтра складуць аснову будучага масавага супраціву дыктатуры і, у рэшце рэшт, гэты шлях прывядзе нас да перамогі”.
“Мы вельмі ўдзячныя Вацлаву Гавэлу, Браніславу Гэрэмеку, Алдзісу Кушкісу, Асіму Маладзэ, Хрыстасу Пургурыдэсу ды іншым знакавым асобам, якія падтрымалі Дзень беларускай салідарнасьці. Дзень салідарнасьці ўжо стаў агульнанацыянальным і неўзабаве, я спадзяюся, стане і Днём міжнароднай салідарнасьці з Беларусьсю. Нас падтрымоўвае ўсё больш краін, усё больш палітыкаў, праваабаронцаў, грамадзкіх дзеячоў, простых грамадзянаў. Мы ўдзячныя ўсім, хто падтрымаў беларускі народ”, -- падкрэсьліла Ірына Халіп.
Яшчэ адзін ініцыятар правядзеньня Дзён салідарнасьці, каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім заявіў, што інфармацыйная праца перад 16 лістападам была значна больш моцная, чым перад кастрычніцкай акцыяй. Па ацэнках “Зубру”, прыкладна 1,5 мільёны чалавек даведаліся аб акцыі і каля 300 тысяч узялі ў ёй удзел па ўсёй краіне.