Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ адна газета атрымала афіцыйную адмову «Белпошты» 10:19, 21/11/2005
Барысаўскі раённы вузел паштовай сувязі не будзе заключаць дамовы з недзяржаўнай газетай "Борисовские новости" на першае паўгоддзе 2006 года. Пра гэта галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас даведаўся 18 лістапада з афіцыйнага ліста ад начальніка Барысаўскага РУПС.
Як паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў, у пасланні ад начальніка Барысаўскага РУПС гаворыцца, што прадпрыемства "не лічыць мэтазгодным" супрацоўнічаць з газетай, паколькі рэдакцыя парушала дамову на прыём і дастаўку падпісных накладаў газеты на 2-е паўгоддзе 2005 года.