Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Пашкевіч: «Саюз пісьменнікаў кланіраваўся»
12:34, 21/11/2005

Устаноўчы з’езд новай грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, які прайшоў 18 лістапада ў Менску пад патранажам уладаў, ёсць не што іншае, як “кланіраванне дзейнага Саюза беларускіх пісьменнікаў”. Такое меркаванне выказаў старшыня СБП Алесь Пашкевіч у інтэрв’ю ПАГОНІ.

Варта нагадаць, што старшынём праўладнага Саюз абраны член "савета рэспублікі" Мікалай Чаргінец, які дагэтуль узначальвае “Беллітфонд”, намеснікамі сталі Анатоль Аўруцін, Раіса Баравікова, Георгій Марчук, Алесь Марціновіч.

– На з’езд нас не запрасілі, але мы ўсё-такі патрапілі ў залу з’езду. Іншая справа, што да нас падышлі таварышы ў цывільным з лэйбамі “Аргкамітэт” і выставілі нас з залы. Матывавалі гэта тым, што мы не маем запрашэнняў, -- распавядае Алесь Пашкевіч.

– Ці выйшаў хто-небудзь з пісьменнікаў, якія прымалі ўдзел ва ўстаноўчым з’ездзе, з Саюза беларускіх пісьменнікаў?

– На з’ездзе прысутнічалі 125 чалавек, але толькі палова з іх сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, многія з дэлегатаў не маюць кніг, а толькі нейкія публікацыі. Ніхто з прысутных не падаваў заявы аб выхадзе з нашага Саюза, у тым ліку і Мікалай Чаргінец, Дарэчы, Мікалай Чаргінец дагэтуль узначальвае «Беллітфонд», хаця яшчэ месяцы з два таму падаў заяву аб адстаўцы. 9 снежня адбудзецца сход “Беллітфонда”, на які збяруцца больш за паўтысячы пісьменнікаў, на якім М.Чаргінец дасць справаздачу аб зробленай працы. Гэта ж пры ім «Беллітфонд» пачалі высяляць з Дома літаратараў, арыштавалі рахункі фонда.

– Якія ўвогуле ўражанні на вас аказаў сам факт стварэння альтэрнатыўнага Саюза, падрыхтоўка і правяденне з’езду?

– Зроблена ўсё недыпламатычна, амаральна. Той факт, што не ўсіх пусцілі на з’езд, сведчыць пра закрытасць новага Саюза. Калі ўлада падтрымае новы Саюз, гэта будзе азначаць, што пачалося дяленне літаратараў на “сваіх” і “чужых”. Калі ўлада будзе фінансава падтрымліваць гэты Саюз, у той час як адзіны Саюз пісьменнікаў не падтрымлівала, – гэта няправільна як са стратэгічнага, так і з дзяржаўнага пункту гледжання. А ўвогуле, адбылося кланіраванне Саюза пісьменнікаў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: