Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У лістападзе-сьнежні Мілінкевіч працягне ездзіць па рэгіёнам Беларусі 12:29, 21/11/2005
Аляксандар Мілінкевіч, кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах, у сьнежні наведае многія беларускія гарады, некаторыя вёскі. Мілінкевіч плянуе сустрэцца з патэнцыйнымі выбарнікамі, выслухаць і адказаць на іх пытаньні. У рэгіянальных гарадах задуманыя адмысловыя сустрэчы адзінага зь мясцовым дэмакратычным актывам, які працуе і будзе працаваць у камандзе Мілінкевіча.
Нагадаем, што ўжо адбылося некалькі падобных выездаў-сустрэчаў: 11 лістапада - Баранавічы, 14 лістапада - Салігорск, 16 лістапада - Полацак, Наваполацак.
Ужо дакладна вядома, што ў сьнежні Мілінкевіч наведае найбуйнешыя гарады Віцебскай вобласьці. Наконт астатніх вядуцца кансультацыі з рэгіянальнымі кіраўнікамі штаба.