Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Якая можа быць пастаўлена новая творчая задача перад новым Саюзам пiсьменнiкаў? Яны што, iнакш вершы будуць пiсаць цi раманы? Не. Iм, хутчэй за ўсё, пастаўлена канкрэтная задача Адмiнiстрацыяй прэзiдэнта — выбiць глебу з-пад ног дзеючага, ”неправавернага" Саюза. Хутчэй за ўсё iм аддадуць памяшканнi ў Доме лiтаратара. Можа, iм нейкую яшчэ i датацыю дадуць... А цяперашнi Саюз беларускіх пісьменнікаў, магчыма, прызнаюць несапраўдным», -- такім чынам пракаментаваў “Народнай волі” стварэнне ў Беларусі яшчэ аднаго Саюзу пісьменнікаў паэт, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра Уладзiмiр Някляеў.
“Цi змогуць суiснаваць два пiсьменнiцкiя саюзы? Думаю, забiваць адзiн аднаго нiхто не будзе. Ва ўсялякiм выпадку я не збiраюся гэтага рабiць. Але тут яшчэ вось якая штуковiна: напрыклад, я нiколi нiкога не папракаў за працу ў дзяржаўным холдынгу “Лiтаратура i мастацтва”. Я разумею, што людзям трэба элементарна кармiцца, выжываць. Дарэчы, у холдынгу працуюць i прыстойныя людзi, якiя туды пайшлi, бо iм трэба недзе зарабляць на хлеб. Гэта яшчэ неяк зразумела. Але ў дадзеным выпадку новы саюз арганiзуецца не таму, што кармiцца трэба. Яны выконваюць заданне: супрацьстаяць Саюзу беларускіх пiсьменнiкаў, з якiм улада не змагла справiцца самастойна, як нi жадала... Iдзе татальная зачыстка прасторы напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў...”, -- упэўнены Уладзiмiр Някляеў.
18 лістапада ў Менску адбыўся ўстаноўчы з`езд новай рэспублiканскай арганiзацыi “Грамадскае аб`яднанне ”Саюз пiсьменнiкаў Беларусi". Узначалiў яе “сенатар” Мiкалай Чаргiнец.
Як паведамiла дзяржаўнае iнфармацыйнае агенцтва “БелТА”, “празаiкi, паэты, драматургi i крытыкi ў сваiх выступах на сходзе адзначалi, што мiнулая арганiзацыя ”Саюз беларускiх пiсьменнiкаў" у апошнiя гады не задавальняла iх прафесiйныя запыты, у цэнтры яе ўвагi былi ў асноўным палiтычныя памкненнi. У шэрагу выпадкаў праца вялася ў накiрунку супрацьстаяння з уладай, дыскрэдытацыi iснуючага дзяржаўнага ладу. У вынiку саюз апынуўся ў глыбокiм творчым крызiсе. Iнiцыятары стварэння новай арганiзацыi вырашылi зрабiць Саюз пiсьменнiкаў па-сапраўднаму творчай структурай, дзе б захоўвалiся традыцыi мiнулых гадоў".