Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БХК судзіцца з кіраўніцтвам справаў прэзідэнта 16:23, 22/11/2005
Вышэйшы Гаспадарчы суд прыняў да разгляду заяву Беларускага Хельсінскага камітэта да кіраўніцтва справамі прэзідэнта пра абскарджванне дзеянняў дзяржаўнага органа. Пра гэта 22 лістапада ПАГОНІ паведаміў выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак.
Падрыхтоўчае судовае паседжанне па справе прызначана на 25 лістапада. Справу будзе разглядаць суддзя ВГС А.Сусла.
Гаворка ідзе пра адмову кіраўніцтва справамі прэзідэнта рэгістраваць бязвыплатную замежную дапамогу. Справа ў тым, што Міжнародная Хельсінская федэрацыя пералічыла на рахунак БХК адну тысячу даляраў ЗША, якія праваабаронцы планавалі выкарыстаць на аплату арэнды офісных памяшканняў, тэлефонныя рахункі, правядзенне розных канферэнцыяў. Атрымаўшы дапамогу, БХК звярнулася ў Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе з просьбай зарэгістраваць бязвыплатную гуманітарную дапамогу. Дэпартамент адмовіў на той падставе, што нібыта не ўзгодненыя мэты выкарыстання дапамогі. Такі ж адказ прыйшоў і з кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Праваабаронцам не заставалася нічога іншага, як абскардзіць адмову дзяржаўных органаў у судзе.