Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Брусэлі і Варшаве праходзяць акцыі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі 14:02, 23/11/2005
Сёння ў самых буйных гарадах Польшчы і ў Брусэлі праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” равесіла 30 тысяч партрэтаў з выявамі палітыкаў і журналістаў, рэпрэсаваных у Беларусі. Плакаты прымацаваныя да дрэваў і слупоў шэрай стужкай, якая заклейвае вусны людзям на партрэтах.
Таксама, нагадаем, сённяшнія выпускі польскіх выданняў "Gazetа Wyborczа" i "Rzeczpospolitа" выйшлі з плямамі чорнай друкарскай фарбы на першых старонках. Так выглядае акцыя пратэсту польскай прэсы супраць цэнзуры на Беларусі. У акцыі ўдзельнічаюць таксама іншыя польскі медыі – у тым ліку парталы Onet.pl, Gazeta.pl, а таксама радыё RMF FM.