Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фашысты беспакарана малююць свастыку ў цэнтры Менску
12:52, 23/11/2005

Калі намесьнік старшыні, адказны сакратар Управы Партыі БНФ Віктар Iвашкевіч прыйшоў у вядомую ўсяму Менску сядзібу Народнага Фронту на вул. Варвашэні, 8, ён пабачыў ужо звыклую за апошнія месяцы карціну. Уваходныя дзьверы, калісьці зробленыя беларускімі майстрамі на асаблівую замову й аздобленыя ўнікальнымі дэкаратыўнымі элемэнтамі, зноў былі апаганеныя расейскімі фашыстамі. На дзьвярах чорнай фарбай былі накрэмзаныя вялікая свастыка й надпіс “СЛАВ. СОЮЗ”.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў сувязі з чарговым беспакараным выбрыкам расейскіх фашыстаў у цэнтры беларускае сталіцы зазначыў: “Гэта чацьверты выпадак за апошні час. Мы ведаем, што сядзіба БНФ знаходзіцца пад стацыянарным аўдыявізуальным кантролем лукашэнкаўскіх спэцслужбаў (адна з прычынаў, чаму нас дагэтуль ня выселілі). Акрамя таго, літаральна побач – Акадэмія міліцыі, уваходы ў якую безупынна вартуюцца. Але нягоднікі спакойна робяць сваю чорную справу. Папярэднія іхныя “художаствы”, якія мы адмыслова не зафарбоўвалі некалькі дзён, не выклікалі аніякае цікавасьці ва ўладаў; але ўсе ведаюць, што варта на якім будаўнічым плоце зьявіцца надпісу “Жыве Беларусь”, ужо празь некалькі гадзінаў зьявяцца людзі з пэндзлямі й жвава замажуць “крамолу”. Але расейскім фашыстам іхныя антычалавечыя знакі й антыбеларускія лёзунгі пісаць дазволена. Таму я маю падставы сьцьвярджаць, што яны знаходзяцца пад прыхільнай апекай лукашэнкавай улады”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: