Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускіх палякаў зноў не пусьцілі ў Польшчу
12:41, 23/11/2005

Сёньня ў Польшчу беларускія памежнікі не пусьцілі дзьвюх актывістак непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў: Інэсу Тодрык і Анжаліку Арэхву. Яны зьбіраліся ехаць цягніком а 10-й гадзіне раніцы з Горадні ў Беласток па службовых справах. Памежнік, які ўзяў іх дакументы для праверкі, празь некаторы час вярнуў пашпарты назад і ня змог патлумачыць прычыны адмовы ў выезьдзе за мяжу. Адзінае, што ён параіў - прыйсьці да наступнага цягніка а 14-й гадзіне, тады, маўляў, будзе вышэйшае начальства і калі ізноў не прапусьцяць, то абавязкова патлумачаць прычыну.

Анжаліку Арэхву за апошні месяц беларускія памежнікі ужо трэці раз не прапускаюць за мяжу. Раней яны сумняваліся ў сапраўднасьці пячаткі ў пашпарце “Ва ўсе краіны сьвету”, але пасьля праверкі пашпарта высьветлілася, што пячатка сапраўдная.

Сёньня ж у Польшчу разам з Анжалікай Арэхвай і Інэсай Тодрык ехалі Тадэвуш Гавін і Зыгмунт Пелуць, якія таксама зьяўляюцца сябрамі непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі. У іх праблемаў на мяжы не было. А ўчора ў Польшчу выехала Анжаліка Борыс і Мечыслаў Яскевіч, паведамляе «Радыё Свабода».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: