Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прыпынена падпіска на недзяржаўную «Газету для Вас» 10:20, 24/11/2005
Івацэвіцкі раённы вузел паштовай сувязі прыпыніў падпіску на недзяржаўную "Газету для Вас" (г. Івацэвічы). Пра гэта галоўная рэдактарка газеты Лідзія Цалуйка даведалася 23 лістапада ад супрацоўнікаў РВПС, якія спасылаюцца на пісьмовае распараджэнне "зверху" не падпісваць на выданне "да асобага ўказання".
Паводле Л. Цалуйкі, нягледзячы на адсутнасць газеты ў падпісным каталогу на 2006 г., да сённяшняга дня падпіска на яе прымалася. Як і 10 гадоў запар, рэдакцыя пры канцы гэтага года планавала заключыць новую дамову з раённым вузлом паштовай сувязі на наступны год.
У верасні рэдакцыя атрымала ад Брэсцкай філіі РУП "Белпошта" прапанову прадаставіць звесткі аб выданні для фармавання падпісной цаны на яго, а таксама прапанову заплаціць за ўключэнне ў падпісны каталог (што выданне і зрабіла). 15 лістапада рэдакцыя атрымала з Івацэвіцкага РВПС паведамленне аб зацверджаных коштах на падпіску.
Л. Цалуйка абураная тым, што раённая пошта, з якой газета працуе столькі гадоў запар, не дае рэдакцыі інфармацыі аб прычынах спынення падпіскі, паведамляе БАЖ.