Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве асудзілі актывіста «Зубра» 15:02, 24/11/2005
23 лістапада ў Магілёве адбылося судовае паседжаньне па справе актывіста руху «Зубр» Андрэя Палуды, які разам з яшчэ адным сябрам руху Яўгенам Суворавым быў затрыманы 16 лістапада супрацоўнікамі ДПС УДАІ Магаблвыанкаму й пазьней абвінавачаны ў парушэньні арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Нягледзячы на істотныя разыходжаньні ў сьведчаньнях супрацоўнікаў міліцыі, адзін зь якіх наўпрост заявіў пра тое, што ён атрымаў "арыенціроўку" на Палуду з загадам затрымаць ягоны аўтамабіль, суддзя Ленінскага суду г. Магілёва Каралёў вынес рашэньне аб пакараньні Андрэя Палуды штрафам у памеры адной базавай вялічыні.
Зуброўцаў затрымалі 16 лістапада ў Дзень салідарнасьці, калі Андрусь Палуда ўвечары вяртаўся дахаты ў Бялынічы. Іх павезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе трымалі на працягу сутак.
Сьведкамі на судах над Андрусём Палудам і Яўгенам Суворавым выступалі толькі два супрацоўнікі аўтаінспэкцыі. Тыя, хто складаў пратакол і ачольваў групу, на суды не прыйшлі, як патлумачыла судзьдзя, "з прычыны сямейных абставін". Адсутнасьць асноўных сведкаў і стала падставай для пераносу судовых пасяджэньняў на іншыя дні.
Адказьнікі лічаць, што іх затрымалі па палітычных прычынах, паколькі напярэдадні яны распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы аб Дне салідарнасці.