Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоль Лябедзька: «Мне цяпер можна даваць пажыцьцёвы прысуд?» 18:24, 25/11/2005
“Гэта азначае, што пасьля майго сёньняшняга выступу на нямецка-беларускім форуме можна даваць пажыцьцёвы прысуд: тут два-тры гады, там столькі ж. І можна падвесьці пад арыштанцкае адзеньне і «Валадарку». Пра што гэта ўсё сьведчыць? Пра тое, што беларускі рэжым яшчэ раз выразна сказаў, якую стратэгію выбарчай кампаніі ён абраў. Гэта рэпрэсіі, запалохваньне, сілавая кампанія. І гэта робіцца пасьлядоўна, прынамсі, праз «палату прадстаўнікоў»”, -- гэтак лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў “Радыё Свабода” дадаткі ды зьмены да Крымінальнага кодэксу і некаторых іншых законаў, што тычацца адказнасьці “за дзеяньні, накіраваныя супраць чалавека і грамадзкай бясьпекі”, прынятыя сёння ў першым чытанні дэпутатамі так званай “палаты прадстаўнікоў”.