Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Літвы 18:23, 25/11/2005
Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сёння сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам. Падчас сустрэчы была абмеркаваная эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі. Палітыкі гаварылі пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, што адбудуцца ў 2006 годзе, падзяліліся меркаваннямі наконт таго, як зрабіць выбары справядлівымі і празрыстымі, як міжнародныя арганізацыі маглі б дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі.
Валдас Адамкус патлумачыў сваё зацікаўленне да развіцця падзеяў у Беларусі тым, што Беларусь і Літва маюць даўнюю супольную гісторыю, досвед жыцця ў адзінай дзяржаве.