Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч: «Гэта завяршаючы этап падрыхтоўкі рэжыма да выбараў» 18:50, 25/11/2005
“Гэта завяршаючы этап падрыхтоўкі рэжыма да выбараў. Сёння ўлада ўжо не можа апанаваць людскія настроі, расказваючы пра нібы поспехі з экранаў тэлевізараў. Рэжым разумее, і сённяшнія падзеі на мотавелазаводзе гэта паказалі, прыніжэння людзі больш цярпець не будуць і гатовыя абараняць свае правы на вуліцы. Таму і прымаюцца папраўкі ва ўжо і без гэтага рэпрэсіўны Крымінальны кодэкс. Мэта паправак адна – як лягчэй і прасцей пакараць, засадзіць за краты чалавека, які публічна выказвае незгоду з палітыкай кіраўніка дзяржавы”, -- заявіў лідар дэмакратычнеых сілаў Беларусі, кандыдат ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы прыняцце “палатай прадстаўнікоў” паправак у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.