Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэктар БДЭУ падпісаў загад аб выключэньні Тацяны Хома
16:39, 25/11/2005

Некалькі гадзінаў таму рэктар БДЭУ паведаміў Тацяне Хома, што ўчора 24 лістапада быў падпісаны загад аб яе выключэньні "за грубае парушэньне правілаў унутранага распарадку". Дэкану факультэта міжнародных эканамічных адносінаў, дзе яна навучалася, аб`яўленая вымова "за неналежнае выкананьне сваіх службовых абавязкаў у часцы кіраўніцтва выхаваўчай работай на факультэце". Два тыдні таму Таццяна Хама была абраная ў Праўленьне Саюза нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB – буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе. Афіцыйнай прычынай выключэньня адміністрацыя ўнівэрсытэта называе тое, што Тацьцяна прапусьціла 3 дні заняткаў без дазволу дэканата для ўдзелу ў Зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі.

У загадзе адміністрацыі гаворыцца: “адміністрацыяй унівэрсытэту выяўлены факт самавольнага і беспадстаўнага выезду студэнткі Тацяны Хомы ў Францыю і знаходжаньня яе ў гэтай краіне ад 11 да 14 лістапада 2005 году ў пэрыяд вучэбных заняткаў. Улічваючы складаную ўнутрыпалітычную сытуацыю і ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў гарадах Францыі, учынак студэнткі Т.Хомы мог прывесьці да непрадказальных трагічных вынікаў. Паводзіны названай студэнткі неабходна кваліфікаваць ня толькі як надзвычай грубае (і ўжо ня першае) парушэньне правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту, але і як адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе юрыдычную і маральную адказнасьць за забесьпячэньне бясьпекі студэнтаў у працэсе навучаньня”.

Супрацоўнікам інтэрната, дзе жыве Тацяна, загадалі не сыходзіць сёньня з працы, пакуль на працягу гэтага дня Тацяна Хома ня будзе выселеная.

Нагадваем, што Тацяна Хома зьяўлялася адной зь лепшых студэнтак курсу, большасьць сэсіяў у яе здаденыя на "выдатна. Тацяна таксама ніколі ня мела вымоваў, у тым ліку за пропускі заняткаў.

Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт можа згубіць сваіх эўрапейскіх партнэраў з-за выключэньня Тацяны Хома.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: