Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму ў Менску афіцыйна не адзначаўся 75-гадовы юбілей Караткевіча?
11:03, 28/11/2005

26 лістапада – дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча. Славутаму пісьменьніку споўнілася б 75. Папярэдні, пяцідзесяцігадовы, юбілей аўтара раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Нельга забыць”, “Чорны замак Альшанскі” і многіх іншых твораў, на якіх вырасла ўжо некалькі пакаленьняў беларусаў, шырока адзначаўся ня толькі сябрамі і прыхільнікамі ягонай творчасьці, але і афіцыйнаю ўладаю. Гэтым разам усе ўрачыстасьці ладзяцца толькі на радзіме пісьменьніка, а ўладная сталіца юбілею Ўладзімера Караткевіча не заўважае. Чаму? Свае меркаваньні ў інтэрвію «Радыё Свабода» выказваюць сябры славутага пісьменьніка.

Былы Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў паэт Васіль Зуёнак лічыць, што прычына замоўчваньня афіцыйнымі сталічнымі структурамі 75-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча палягае ў дзяржаўным ігнараваньні наогул здабыткаў беларускае літаратуры.

“Ставіцца пад сумненьне існаваньне такой літаратуры, як і мовы наогул. Час такі і людзі такія, якія ня вераць у будучыню Беларусі, беларускай нацыі, натуральна, і будучыні літаратуры”, -- кажа Зуёнак.

Паэт Сяргей Законьнікаў, які свой час працаваў загадчыкам сэктару літаратуры аддзелу культуры ЦК КПБ, добра ведае псыхалёгію чыноўнікаў. Ён лічыць, што той зь цяперашніх высокапастаўленых асобаў, хто чытаў творы Ўладзімера Караткевіча, ніколі ня дасьць дазвол на агульнанацыянальнае сьвяткаваньне ўгодкаў гэтага пісьменьніка.

“Той вобраз Беларусі і нашага народу, які бачыў Уладзімер Сямёнавіч, ён абсалютна не супадае, а адмаўляе тое, што сёньня робіцца на нашай зямлі. Пагэтаму, канечне ж, чыноўнікі ня могуць прапагандаваць тыя ідэі, тое бачаньне Беларусі, якое меў Уладзімер Караткевіч”, -- паведаміў Законьнікаў.

Заўчора ў Менску прэзэнтавалася кніга ўспамінаў пра Ўладзімера Караткевіча, якую выдала дзяржаўнае выдавецтва “Мастацкая літаратура”. На гэтым афіцыйныя імпрэзы ў сталіцы ў гонар юбіляра завяршыліся. Усе іншыя ўрачыстасьці перанесеныя на радзіму славутага пісьменьніка, у Воршу і Віцебк. Тым самым, лічаць мае суразмоўцы, агульнанацыянальны і эўрапейскі маштаб асобы Караткевіча ўлада сьвядома прыніжае да рэгіянальнага статусу.

“Для мяне гэта і дзіўна і незразумела, бо Ўладзімер Караткевіч, можа, як ніякая іншая фігура апошняга часу (тут я, канечне ж, успамінаю яго пасьля Васіля Быкава) – гэта, бяспрэчна, ніякая не рэгіянальная фігура. І Васіль Уладзімеравіч, і Уладзімер Сямёнавіч – гэта ня толькі агульнабеларускія вышыні літаратурныя, духоўныя, культурныя вышыні. Яны ж вельмі шырока, як ніхто, можа, зь іхных равесьнікаў, сучасьнікаў, вядомыя ў сьвеце. І Васіль Уладзімеравіч перакладаўся шырока, і вельмі шырока, асабліва ў Эўропе, перакладаўся Ўладзімер Сямёнавіч. Таму для мяне няма ніякіх сумненьняў, што гэта выдатныя фігуры і агульнабеларускага, і агульнаэўрапейскага, і можа, і сусьветнага значэньня. Таму зводзіць адзначэньне такой даты Караткевіча да Віцебшчыны – гэта неразумна ў адносінах да памяці Ўладзімера Сямёнавіча, да таго, што ён зрабіў і для літаратуры для нашай, і для духоўнага нашага нацыянальнага адраджэньня… ”, -- гаворыць паэт і грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: