Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Фралоў: «Сьцяпан мусіць павесіцца»
10:11, 28/11/2005

Беларускія палітыкі камэнтуюць прынятыя ў першым чытаньні так званай “палатай прадстаўнікоў” папраўкі ў крымінальны кодэкс і заявы старшыні КГБ Беларусі Сьцяпана Сухарэнкі. Адзін з артыкулаў, які прапануе ўвесьці галоўны чэкіст краіны – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь. Ён прадугледжвае арышт на тэрмін да шасьці месяцаў альбо пазбаўленьне волі да двух гадоў. Старшыня КГБ Сьцяпан Сухарэнка даводзіў “дэпутатам”, што ў Беларусі, маўляў, дзейнічала некалькі лягераў у падрыхтоўцы баевікоў. Паводле спадара Сухарэнкі, “гэтыя лягеры рыхтавалі баевікоў для ўдзелу у масавых беспарадках падчас прэзыдэнцкіх выбараў у наступным годзе”.

Старшыня КГБ заявіў, што гэтыя лягеры дзейнічалі на Крупшчыне і Вялейшчыне. Такія ж лягеры дзейнічаюць за межамі Беларусі і галоўная іх задача паўтарыць “каляровую” рэвалюцыю. Сьцяпан Сухарэнка цьвердзіць, “насамрэч мы сутыкаемся з цэлай індустрыяй ў падрыхтоўцы так званых “каляровых” баевікоў рэвалюцыі”.

Камэнтуючы такія заявы, былы дэпутат, адзін з лідараў групы “Рэспубліка” генэрал Валеры Фралоў зазначыў «Радыё Свабода», што, калі нехта рыхтаваў баевікоў, то трэба было арыштаваць тых, хто іх рыхтаваў:

“Гэта ўсё надуманае. Дык чаго ж вы глядзелі, калі ведалі пра гэта?! А калі вы нікога не арыштавалі, дык дзе факты? Гэта балбатня пустая. А тым больш, калі яны асобныя выпадкі ўпусьцілі, ну, можна зразумець у сілу амаладжэньня КГБ…А калі ўжо яны цэлую індустрыю ўпусьцілі, то Сьцяпан мусіць недзе павесіцца. Ідыятызм поўны!”

Папраўкі ў крымінальны кодэкс Валеры Фралоў назваў “лягічным рухам краіны па тым шляху, які абрала ўлада, – да 1937 года”

“Маўчаць, не пускаць, трымаць, страляць, садзіць – вось набор інструмэнтаў, якімі кіруе ўлада. У нас у канстытуцыі запісана, у першым артыкуле – у нас дэмакратычная, прававая, сацыяльная, сувэрэнная дзяржава. Ну, вось, хутка ад гэтага першага артыкула нічога не застанецца абсалютна”, -- зазначыў генерал Фралоў.

Паводле былога старшыні “савету рэспублікі”, акадэміка Аляксандра Вайтовіча, прынятыя папраўкі накіраваны на ўзмацненьне дыктатуры.

“Ну, значыць, баяцца. Баяцца вельмі. Падробяць вынікі, як падрабілі падчас рэфэрэндуму і хочуць, каб усё так і засталося. Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця. Звычайная справа”, -- паведаміў Вайтовіч.

Былы супрацоўнік беларускай контрвыведкі, падпалкоўнік запасу Валеры Костка глядзіць на ўсе заявы старшыні КГБ Сухарэнкі праз прызму будучых выбараў.

“Калі ёсьць канкрэтныя лягеры, чаму КГБ не прымяніў меры, не арыштаваў тых баевікоў, якія там са зброяй недзе сядзяць у лясах? Сухарэнка ніякіх доказаў не прывёў. Ніводнага затрыманага, ніводнага факта яны не прыводзяць. Таму я ў гэтыя словы проста ня веру. Проста на словы, чаго верыць? Відаць, улада сапраўды вельмі перажывае наконт гэтых каляровых рэвалюцый. Моцная б улада проста не зьвяртала ўвагі. Ну, калі усё так добра, то якія каляровыя могуць быць у Беларусі? А калі яны так баяцца, напэўна ня ўсё так добра”, -- паведаміў Валеры Костка “Радыё Свабода”.

Як паведамляюць некаторыя мэдыі, старшыня КГБ нават паабяцаў журналістам арганізаваць паездкі ў лягеры баевікоў. На гэта намесьнік старшыні штабу адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Дабравольскі заўважыў:

“Таксама трэба ў псыхіятрычны шпіталь арганізаваць паездку…”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: