Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Антончык: «Энэргетыка пратэсту назапашваецца ў грамадзтве»
10:16, 28/11/2005

Самыя масавыя страйкі і пратэсты рабочых у новай гісторыі Беларусі адбыліся ў красавіку–травені 1991 году, калі сотні тысячаў працаўнікоў з большасьці менскіх заводаў выйшлі на цэнтральныя праспэкты і плошчы сталіцы Беларусі, пратэстуючы супраць падвышэньня цэнаў. У 1995 годзе, ужо за часоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі страйкавалі машыністы менскага мэтро, той страйк быў падаўлены ўладамі шляхам масавых звальненьняў. Пасьля таго ў Менску і іншых гарадах праходзілі толькі невялікія лякальныя страйкі і акцыі пратэсту рабочых, якія ня мелі асаблівага посьпеху, – засьведчыў з нагоды страйку на мотавэлязаводзе «Радыё Свабода» адзін з арганізатараў акцыяў пратэсту 1991 году дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык.

“Відаць, у сацыяльным пляне ў людзей ёсьць нейкі такі стан, калі энэргетыка назапашваецца ў грамадзтве, а потым гэты кацёл выбухае, людзі выходзяць на вуліцы… У 1991 годзе гэта адбылося, і, відаць, ідзе новы пэрыяд назапашваньня такой энэргетыкі.

Сытуацыя ўсюды дастаткова цяжкая. Цяпер рабочым выступіць вельмі цяжка. Былі вельмі жорсткія падаўленьні ўсіх рабочых выступаў, вельмі цяжка зараз людзям працу знайсьці, разбураныя рабочыя арганізацыі на Беларусі. Раней прафсаюзы хоць імітацыю супрацьстаяньня з уладай рабілі. Зараз яны наогул сталі ручнымі.

Урэшце гэтыя супярэчнасьці прывядуць да таго, што ў рабочых калектывах зноў пачнуць зьяўляцца нефармальныя рабочыя арганізацыі. Што тычыцца сёньняшняга страйку на мотавэлязаводзе, то я ведаю, што там вельмі дрэнны стан. Ён працуе на склад амаль што. Няма збыту.

Думаю, што на многіх прадпрыемствах такая ж сытуацыя. Уплыў Лукашэнкі і ўлады на эканоміку мае сваю мяжу, за якую ня выйдзеш. Таму што патрэбныя інвэстыцыі, трэба зрабіць адкрытай эканоміку, стаць дэмакратычнай краінай – і тады будзе ўсё па іншаму”,
-- личыць Сяргей Антончык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: