Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязень Сяргей Скрабец спыніў галадоўку
15:15, 28/11/2005

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла Аляксандра Скрабец — жонка вядомага апазыцыйнага палітыка, былога дэпутата і кіраўніка групы “Рэспубліка”. Паводле спадарыні Скрабец, кіраўніцтва менскага ізалятару па вуліцы Валадарскага нарэшце выканала патрабаваньне вязьня і перавяла яго са звычайнай камэры ў камэру, умовы ўтрыманьня ў якой лічацца набліжанымі да шпітальных.

Аляксандра Скрабец, прафэсійны лекар, паведаміла, што сёньня яна перадала мужу лекі, якія, як яна спадзяецца, дапамогуць яму лягчэй пераносіць хваробу — абвастрэньне падагры.

Гэта была ўжо трэцяя галадоўка Сяргея Скрабца.

Крымінальная справа, заведзеная супраць Сяргея Скрабца, якога абвінавачваюць у трох парушэньнях заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах— цяпер знаходзіцца ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмову.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: