Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Станіслаў Шушкевіч: Беларускія «дэпутаты» – нашчадкі тых, хто падтрымліваў рэпрэсіі ў 1937 годзе
10:17, 28/11/2005

Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча, пасьля прыняцьця паправак да крымінальнага заканадаўства, якія прадугледжваюць узмацненьне адказнасьці за дзеяньні, “накіраваныя супраць чалавека і грамадзкай бясьпекі” старшыні КДБ Беларусі проста будзе лягчэй працаваць. “Паліцэйская дзяржава займаецца самааховай. Гэта можа быць толькі пад патранатам Расеі, што і мае месца. Хочуць узаконіць дыктатуру і каб ніхто ня мог сказаць, што гэта дыктатура, што гэта беззаконьне. Які ў нас парлямэнт? Гэта людзі, якія прызначаны для таго, каб ахоўваць прэзыдэнта. Калі слабадасьведчаны чалавек хоча панаваць, то ён зьбірае слабадасьведчаную хеўру, якая яму дапамагае ў гэтым. Гэта людзі з той пароды, якія падтрымлівалі рэпрэсіі 1937 году. Гэта якраз нашчадкі тых людзей”, -- паведаміў Шушкевіч “Радыё Свабода”.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету, актывіст сацыял-дэмакратычнага руху Мечыслаў Грыб адзначае, што падобнага яшчэ ніколі ў Беларусі не было:

“Гэта ўсё гаворыць аб тым, што ідзе вялікая зачыстка палітычнага поля перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе. Каб ніхто, нідзе, нічога ня мог сказаць, каб ніхто, нідзе, нікога ня мог ні аб чым папрасіць, таму што гэта разглядаецца як крымінальнае злачынства і за гэта людзі будуць прыцягвацца да адказнасьці”.

Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначае, што сыстэма ў Беларусі разьвіваецца сваім лягічным шляхам, такое ўжо мелася ў краінах з дыктатарскім рэжымам. Прапанаваныя папраўкі нагадваюць рэпрэсіўныя артыкулы савецкіх часоў:

“Гэты артыкул, фактычна, завязвае рот усім крытыкам. Калі гэтыя праўкі ўсё ж будуць унесеныя ў крымінальнае заканадаўства, то рэпрэсіі супраць беларускіх грамадзкіх актывістаў, палітычных актывістаў рэзка ўзмацняцца. Мне асабіста будзе вельмі цікавай рэакцыя міжнароднай супольнасьці, бо, фактычна, унясеньне гэтых правак у беларускае крымінальнае заканадаўства адназначна ўжо пазбаўляе ўсялякіх ілюзіяў што да трансфармацыі рэжыму Лукашэнкі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: