Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выйшаў «эміграцыйны» нумар газэты «Glos znad Niemna» 12:57, 29/11/2005
Да чытачоў у Беларусі трапіў яшчэ адзін нумар “Glosu znad Niemna” з пазнакай “у эміграцыі”. Як і раней, газэту надрукавалі ў Польшчы пры дапамозе Камітэту “Салідарныя зь Беларусьсю”, які быў заснаваны сябрамі і прыхільнікамі партыі “Закон і справядлівасьць”.
Паводле «Радыё Свабода» у газеце галоўны рэдактар Анджэй Пісальнік піша пра тое, што кіраўніцтва афіцыйна прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў мусіць падпісаць дамовы з аддзеламі культуры выканкамаў у тых гарадах, дзе існуюць Дамы польскія, пабудаваныя за грошы польскай дзяржавы.
Аўтар мяркуе, што ўладам замахнулася ўзяць пад кантроль гэтыя дамы, як раней адбылося з польскамоўнымі школамі ў Горадні і Ваўкавыску. А калі так здарыцца, можа адбыцца “чыстка кадраў”, і ўлады паставяць кіраваць гэтымі дамамі сваіх людзей, прагназуе журналіст.