Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Gazetа Wyborczа»: Андрэй Вышынскі жыве ў Беларусі
13:39, 29/11/2005

“Андрэй Вышынскі жыве ў Беларусі” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары “Gazety Wyborczej”. Аўтар піша, што Вышыскі, які быў генэральным пракурорам СССР у сталінскія часы і лічыцца адным з найбольш жорсткіх савецкіх катаў, быў бы задаволены з паправак, якія напярэдадні загадаў унесьці ў крымінальны кодэкс Аляксандар Лукашэнка.

“Калі ў беларусаў запытаць: “Як справы?”, часта можна пачуць адказ: “Справы ў пракурора”. Гэты сумны жарт, на жаль, з кожным днём становіцца ўсё менш сьмешны”, – піша публіцыст “Gazety Wyborczej” Вацлаў Радзівіновіч і знаёміць чытача з сутнасьцю паправак у крымінальны кодэкс Беларусі, прапанаваных напярэдадні беларускім кіраўніком. Паводле іх можна апынуцца ў турме за “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь” ці “заклікі шкодзіць Беларусі”.

Далей газэта піша: “У часе сталінскіх працэсаў пракурор Андрэй Вышынскі ня мог абыйсьціся без выбітых катаваньнямі паказаньняў абвінавачаных, якія толькі пасьля працяглай “апрацоўкі” на Лубянцы прызнаваліся, што супрацоўнічалі з замежнымі выведкамі, рыхтавалі замахі на Сталіна і гэтак далей. У Беларусі ўсё будзе значна прасьцей. Чалавек сказаў нешта адрознае ад таго, што можна пачуць у дзяржаўным тэлебачаньні ці прачытаць у “Советской Белоруссии”, альбо пагаварыў з замежным журналістам і ўжо парушыў крымінальны кодэкс. Нават не выдзіраючы яму пазногці, можна адразу даць паўгода”.

“Gazetа Wyborczа” зьвязвае ўнясеньне паправак ў крымінальны кодэкс з прэзыдэнцкімі выбарамі, што адбудуцца ў Беларусі налета.

“Беларускі рэжым хоча хутка зьмяніць кодэкс напярэдадні выбараў, якія Лукашэнка абяцае выйграць “элегантна”, гэта значыць атрымаўшы прынамсі 70% галасоў. А хто пры такіх законах асьмеліцца ў часе перадвыбарчай кампаніі яго крытыкаваць ці пасьля выбараў будзе сумнявацца ў тым, што галасы былі падлічаныя сумленна, будзе “дыскрэдытаваць” альбо “шкодзіць”, – напісаў Вацлаў Радзівіновіч у артыкуле “Андрэй Вышынскі жыве ў Беларусі”, зьмешчаным у “Gazecie Wyborczej”.

Пераклад: «Радыё Свабода»


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: