Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Мы больш не можам жыць у такiх умовах» 15:34, 29/11/2005
Група жыхароў Гомеля накiравала ў Мiнскi гарвыканкам заяўку на правядзенне пiкета ля будынка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта.
Жыльцы дома № 14 па вулiцы Урыцкага ў Гомелi вядуць шматгадовую судовую спрэчку з гарадскiмi ўладамi па пытаннi правядзення капiтальнага рамонту дома. Аднак звароты ў розныя органы кiравання i кантролю былi безвынiковымi, i людзi вырашылi прыцягнуць увагу кiраўнiка дзяржавы да iх праблемы.
Як патлумачыла БелаПАН гаспадыня адной з кватэр у гэтым доме Аксана Фiлiпенка, дом быў пабудаваны ў 1967 годзе i знаходзiўся на балансе Беларускай чыгункi. Затым будынак быў перададзены на баланс адмiнiстрацыi Навабелiцкага раёна Гомеля разам з назапашанымi сродкамi на капiтальны рамонт. Аднак капрамонт у свой час праведзены не быў, i цяпер будынак знаходзiцца ў дрэнным стане, не адпавядае патрабаванням пажарнай i санiтарнай бяспекi.
Дом уяўляе сабой чатырохпавярховы будынак, дзе размешчаны камунальныя кватэры — на некалькi пакояў прыходзяцца агульныя кухня i санвузел. На сённяшнi дзень уладальнiкамi кватэр у гэтым доме з`яўляюцца 49 чалавек.
У кастрычнiку гэтага года група жыльцоў дома ўжо звярталася да сталiчных улад з просьбай дазволiць правядзенне пiкета, аднак Мiнгарвыканкам адмовiў, спаслаўшыся на тое, што зварот быў складзены няправiльна. Паўторны зварот накiраваны ў Мiнск 19 кастрычнiка, i цяпер жыльцы дома чакаюць адказу.
Як сцвярджае А.Фiлiпенка, пасля таго як першы запыт быў разгледжаны ў Мiнску, заяўнiкi акцыi падверглiся псiхалагiчнаму цiску з боку работнiкаў мiлiцыi Навабелiцкага раёна: ад арганiзатараў патрабавалi адмовiцца ад намеру праводзiць пiкет. “Маiм суседкам пагражалi. Адна жанчына адмовiлася ад свайго подпiсу, паколькi ёй пагражалi зняволеннем да 15 сутак, а другой заявiлi, што яе адвязуць у клiнiку для псiхiчна хворых, — расказала Фiлiпенка. — Але гэтая акцыя запалохвання не дала вынiкаў. Мы больш не можам жыць у такiх умовах, таму новы лiст у Мiнгарвыканкам падпiсалi ўжо 15 чалавек, у той час як пад першым зваротам свае подпiсы паставiлi 11 жыльцоў”.