Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Асуджаны яшчэ адзін актывіст «Зубра» 17:34, 29/11/2005
28 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбылося паседжаньне па адміністратыўнай справе актывіста руху «Зубр» Яўгена Суворава. Яўген Сувораў быў асуджаны па арт 156 КаАП (дробнае хуліганства) да штрафу ў памеры адной базавай велічыні – 29 тысяч бел.руб. Рашэньне вынесла суддзя Алена Дыбленка
Нагадаем, што Яўгена Суворава затрымалі 16 лістапада разам з актывістам руху «Зубр» Андрэем Палудам, які таксама быў аштрафаваны на адну базавую велічыню. Іх затрымалі супрацоўнік ДАІ па дарозе з Магілёва ў Бялынічы, пасьля чаго «зубры» ноч правялі ў міліцыі. Затрыманьне было па сутнасьці беспадстаўным, маладыя людзі не зьдзейсьніклі ніякага правапарушэнья, таму давялося супрацоўнікам міліцыі абвінаваціць маладых людзей у нецэнзурнай лаянцы.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначые, што арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства) апошнім часам вельмі часта выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадскіх актывістаў.