Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Народнай Воле» адмовілі ў друкарне
10:43, 30/11/2005

Друкарня “Чырвоная зорка” адмовілася заключыць дамову на 2006 год зь незалежнай газэтай “Народная Воля”. Цяпер у рэдакцыі разглядаюць розныя варыянты друкаваньня і распаўсюду ў 2006 годзе — нягледзячы на адсутнасьць дамоваў зь беларускімі друкарнямі, “Белпоштай” і падразьдзяленьнямі “Саюздруку”.

У адпаведнасьці з рашэньнем Гаспадарчага суду Менску “Чырвоная зорка” павінна аднавіць друкаваньне газэты згодна з заключанай на 2005 год дамовай. Рашэньне суду набывае моц 2 сьнежня, і ў выпадку, калі “Чырвоная зорка” не абскардзіць рашэньня суду, то з гэтага дня “Народная Воля” можа там друкавацца, але толькі да канца 2005 году.

У заўтрашнім нумары газэты друкуецца ўзор пазову да “Белпошты”, зь якім рэдакцыя раіць чытачам зьвяртацца ў суды з патрабаваньнем ўнесьці “Народную Волю” ў падпісны каталёг.

Як паведаміла “Радыё Свабода” шэф-рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна, рэдакцыя газэты ўжо атрымала ліцэнзію на розьнічны гандаль.

“З новага году мы будзем прадаваць газэту. Як мінімум, у рэдакцыі, і цяпер вядзем перамовы з тымі, хто нам можа ў гэтым дапамагчы. Таксама зьвяртаемся да сваіх чытачоў, хто можа распаўсюджваць газэту, каб яны тэлефанавалі ў рэдакцыю. Мы зьбіраем базу зьвестак па краіне — хто, як, дзе і колькі можа распаўсюдзіць “Народную Волю”, -- паведаміла Святлана Калінкіна.

Гэткую ж працу праводзяць цяпер і іншыя незалежныя выданьні — напрыклад, супрацоўнікі “Нашай Нівы”, якую таксама не ўключылі ў падпісны каталёг, заклікаюць чытачоў дасылаць свае каардынаты ў рэдакцыю, каб стварыць сьпісы чытачоў, якім выданьне будзе дастаўляцца праз альтэрнатыўную сыстэму распаўсюду. Галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько ўпэўнены, што чытачы незалежных мэдыяў здольныя наладзіць акцыі пратэсту.

“Газэта будзе шукаць любыя магчымыя законныя спосабы распаўсюду, і людзі будуць яшчэ пратэставаць. Тысячы людзей цяпер пішуць лісты пратэсту ў Міністэрства інфармацыі і Мінсувязі. Я думаю, што калі гэтае рашэньне ня будзе адмененае, то людзі і на вуліцы будуць выходзіць”, -- паведаміў Андрэй Дынько “Радыё Свабода”.

У падпісны каталёг на 2006 год не былі ўключаныя многія незалежныя грамадзка-палітычныя газэты — “Народная Воля”, “БДГ. Деловая газета”, “Салідарнасьць”, “Згода”, “Наша Ніва”, “Рэгіянальная газэта”, “Вольнае Глыбокае” ды іншыя. З шэрагам незалежных выданьняў, як раней з “Народнай Воляй”, скасавалі дамовы падразьдзяленьні “Белсаюздруку”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: