Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Больш 100.000 палякаў выказалі пратэст цэнзуры ў Беларусі
15:41, 30/11/2005

Ужо тыдзень цягнецца акцыя польскай філіі аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” супраць цэнзуры ў Беларусі. Прадстаўнікі арганізацыі кажуць, што пасьля закліку пісаць электронныя лісты да кіраўніка Беларусі з патрабаваньнем спыніць перасьлед незалежных мэдыяў, журналістаў і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, на англамоўнай вэрсіі інтэрнэт-старонкі Аляксандра Лукашэнкі была заблякаваная магчымасьць дасылаць такія лісты.

Шырокамаштабная акцыя супраць цэнзуры, парушэньня прынцыпаў свабоды слова і перасьледу ўдзельнікаў апазыцыйных акцыяў пачалася ў Польшчы на мінулым тыдні, калі вядучыя польскія штодзённыя газэты “Rzeczpospolita” і “Gazeta Wyborcza” выйшлі з чорнымі плямамі на першых палосах.

На вуліцах буйных польскіх гарадоў, а таксама ў Брусэлі актывісты «Міжнароднай амністыі» расклеілі 30 тысячаў плякатаў з партрэтамі беларукіх журналістаў і грамадзкіх дзеячоў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў з боку ўладаў.

На інтэрнэт-старонцы “Міжнароднай Амністыі”, “Gazety Wyborczej” а таксама буйнога інфармацыйнага інтэрнэт-парталу “Onet” зьмешчаны тэкст ліста да кіраўніка Беларусі з заклікам спыніць рэпрэсіі ды выконваць міжнародныя пагадненьні ў галіне правоў чалавека, якія Беларусь падпісала.

“Зацікаўленасьць вельмі вялікая – і мэдыяў, і звычайных людзей, якія пісалі лісты, тэлефанавалі да нас. Цяпер мы спрабуем падлічыць, колькі электронных лістоў з пратэстамі палякі выслалі ў беларускую амбасаду і адміністрацыю прэзыдэнта. Канчатковых дадзеных пакуль няма, але гэта напэўна будзе больш за 100 тысяч”, -- паведамила «Радыё Свабода» прадстаўніца польскай філіі “Міжнароднай Амністыі” Мірэла Панэк.

Паводле спадарыні Панэк, праз некалькі дзён пасьля пачатку акцыі, выслаць ліст да кіраўніка Беларусі праз англамоўную вэрсію ягонай інтэрнэт-старонкі стала немагчыма.

“Лукашэнка мае сваю старонку, у тым ліку і англамоўную вэрсію. Там было такое месца, адкуль па-ангельску можна было дасылаць мэйлы да прэзыдэнта. Аднак гэта заблякавалі, працуе толькі расейская вэрсія старонкі”, -- паведаміла “Свабодзе” праваабаронца.

Большасьць лістоў у адміністрацыю прэзыдэнта палякі дасылалі менавіта па-ангельску.

Акцыя Міжнароднай амністыі працягнецца яшчэ тыдзень.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: