Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Вашынгтоне камэнтуюць папраўкі Лукашэнкі
10:37, 30/11/2005

Дырэктар Інстытуту ў падтрымку дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе Эрык Чэнавэт лічыць, што прапанаваныя Лукашэнкам папраўкі да Крымінальнага кодэксу Беларусі ў першую чаргу патрэбныя рэжыму для кантролю апазыцыі і выбараў. Паводле спадара Чэнавэта, многім рэжымам характэрна перабольшваньне сваёй папулярнасьці і сілы. Лукашэнка ў гэтым сэнсе ацэньвае сытуацыю больш цьвяроза. Ён бачыць сапраўдныя межы сваёй папулярнасьці й разумее праблемы сваёй рэальнай легітымнасьці.

“Лукашэнку ўсё яшчэ патрэбная легітымнасьць. Гэтую легітымнасьць ён здабывае праз па-майстэрску кантраляваныя выбары. Таму ён дагэтуль не адмовіўся ад працэдуры выбараў. З гэтай самай прычыны ён не арыштаваў у адначасьсе ўсіх лідэраў апазыцыі, а абмяжоўваецца пераважна перасьледам актывістаў. Яго мэта – кантраляваць апазыцыю і яе рост, а ня цалкам яе пазбавіцца”, -- лічыць экспэрт.

Таму гэтыя папраўкі, на думку Чэнавета, будуць выкарыстоўвацца, як мэханізм кантролю дзейнасьці апазыцыі, а не мэханізм чыстай дыктатуры.

“Беларусь пакуль не пераўтварылася ў Кубу. І гэта дае апазыцыі нейкі шанец для манэўраў. Але тэндэнцыя палітычнага адкату ў савецкі час відавочная”, -- кажа Чэнавэт.

Паводле яго, Захад спазьняецца ў фармулёўцы ўзгодненай моцнай і празрыстай палітыкі ў дачыненьні да рэжыму:

“ЗША і Эўразьвяз ясна выказаліся ў падтрымку дэмакратычнай апазыцыі. Аднак яны дагэтуль не сфармулявалі палітыкі, якая б мела рэальныя наступствы для Беларусі і Расеі за невыкананьне дэмакратычнай працэдуры выбараў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: