Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Белпошта» скасоўвае дамову з незалежнай «Газетай Слонімскай» 17:05, 01/12/2005
Гродзенскі філіял РУП "Белпошта" скасоўвае дамову на распаўсюд і дастаўку падпісных накладаў "Газеты Слонімскай" з 31 снежня г.г. Пра гэта паведамляецца ў лісце, які атрымаў галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук ад намесніка дырэктара гэтага прадпрыемства С. Казукевіча.
Пасланне датаванае 28-м лістапада. Між тым, усяго тыдзень таму той жа С. Казукевіч рассылаў начальнікам раённых вузлоў паштовай сувязі афіцыйнае распараджэнне ўнесці "Газету Слонімскую" ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2006 г. у раздзел абласных выданняў, прыклаўшы да ліста ўстаноўленыя кошты на падпіску.
Ня вызначана сітуацыя з падпіскай на недзяржаўную газету "Мясцовы час" (Пінск). Да прыкладу, супрацоўніца службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" змагла падпісацца на выданне толькі пасля працяглых дыскусій з супрацоўнікамі паштовага аддзялення №16: яны адмаўляліся прымаць падпіску, спасылаючыся на адсутнасць выдання ў каталогу. Пасля кансультацый з начальнікам аддзялення падпіску ўсё ж аформілі, аднак заявілі, што паштальёны не будуць дастаўляць газету, і падпісчыкам трэба будзе яе забіраць самастойна.