Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьледзтва па справе Аўтуховіча працягнутае яшчэ на месяц
13:25, 01/12/2005

30 лістапада ў Горадні было працягнутае яшчэ на месяц сьледзтва па крымінальнай справе супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. У гэты ж дзень адбыўся новы разгляд справы аб штрафных санкцыях супраць яго у Вышэйшым гаспадарчым судзе ў Менску. Мікалай Аўтуховіч працягвае галадаць за кратамі 48-ы дзень, але яму ставяць кропельніцы.

Як паведаміў “Радыё Свабода” прадстаўнік арыштаванага прадпрымальніка ў судзе Андрэй Кухцюк, пазоў Мікалая Аўтуховіча з просьбай прызнаць несапраўдным рашэньне абласной падатковай інспэкцыі адносна яго — адхілілі. Паводле Вышэйшага гаспадарчага суду, Аўтуховіч ў 2003 годзе парушыў парадак грашовых разьлікаў, таму эканамічныя санкцыі да яго ўжыты абгрунтавана. Падатковая служба выставіла яму тады штраф — 267 мільёнаў рублёў.

Што датычыць цяперашняй крымінальнай справы, адвакат Галіна Іванова патлумачыла, што перш за ўсё не гатовая эканамічна экспэртыза па справе Аўтуховіча, таму сьледзтва працягнецца да канца году.

Паўтары месяцы таму супраць Аўтуховіча распачала крымінальную справу упраўленьне фінансавых расьсьледаваньняў, яго арыштавалі 14 кастрычніка ў Горадні. Прадпрымальніка абвінавачваюць ва ухіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Яму налічылі недаплачаных падаткаў — 679 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: