Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амэрыканцы абвяргаюць абвінавачаньні шэфа беларускага КДБ
12:14, 01/12/2005

Старэйшы супрацоўнік аддзелу Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы амэрыканскага Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (National Endowment for Democracy) Роджэр Патоцкі камэнтуе нядаўнюю заяву старшыні беларускага КДБ Сьцяпана Сухарэнкі агенцтву "Ройтэрс" і прапанаваныя папраўкі да Крымінальнага кодэксу.

“Перш за ўсё ў заяве шмат недакладнасьцяў. Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі не заклікае да гвалтоўных дзяржаўных пераваротаў і зьмены рэжыму. Наша ўстанова падтрымлівае мясцовыя дэмакратычныя арганізацыі, мэта якіх мірныя дэмакратычныя зьмены. Па-другое, ані Захад увогуле, ані Нацыянальны фонд ў падтрымку дэмакратыі, у прыватнасьці, не займаюцца ўтварэньнем недзяржаўных арганізацый у Беларусі. Мы падтрымліваем існуючыя арганізацыі, якія ўтвораныя беларусамі, у якіх працуюць беларусы на карысьць пашырэньня незалежных сродкаў інфармацыі, незалежных прафсаюзаў і грамадзкіх арганізацый. Мы не ствараем арганізацыі ў Беларусі”, -- паведаміў Роджэр Патоцкі “Радыё Свабода”.

Паводле Патоцкага, “ужо доўгі час відавочна, што маладзейшая, больш адукаваная, больш празаходняя частка беларускага грамадзтва – моладзь. Яна найменш за ўсіх зацікаўленая ў сыстэме і каштоўнасьцях, прапанаваных Лукашэнкам. Рэжым адчувае, што страціў гэты сэгмэнт грамадзтва і робіць, што толькі можа, каб запабегчы пашырэньня гэтых настрояў. Адсюль усе нядаўнія абмежаваньні на выезд і вучобу за мяжой і кантакт з замежнымі маладзёвымі групамі, чыстка студэнтаў”.

На пытаньне, як прапанаваныя папраўкі да Крымінальнага кодэксу, якія ўводзяць крымінальную адказнасьць за працу ў незарэгістраванай арганізацыі, адаб`юцца на супрацоўніцтве Заходніх арганізацый зь беларускімі грамадзкімі арганізацыямі, супрацоўнік Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі адказаў:

“Гэта будзе залежаць ад сыстэмы прымяненьня гэтых новых законаў. Многія з гэтых законаў ужываюцца выбарачна. Дагэтуль многія недзяржаўныя арганізацыі, якія страцілі свой афіцыйны статус, працягвалі сваю працу незарэгістраваныя. Новыя папраўкі – сьведчаньне таго, што рэжым нэрвуецца і баіцца грамадзянскай супольнасьці, хоць і гаворыць пра яе няздольнасьць”.

Гаворачы пра матывацыю прыняцьця паправак да Крымінальнага кодэксу, спадар Патоцкі зазначыў, што ўсе дыктатары баяцца сваіх грамадзян. Пасьля падзей ва Ўкраіне і Грузіі, Лукашэнка думае пра гэту пагрозу. Адначасова, узмацненьне рэпрэсій – гэта натуральных шлях функцыянаваньня дыктатуры.

У сытуацыі пагаршэньня палітычнай сытуацыі ў Беларусі спадар Патоцкі лічыць, што Захад мусіць яшчэ больш увагі надаваць беларускаму пытаньню.

"Я ня думаю, што паступовасьць пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі выпрацавала імунітэт у ЗША. Я бачу, што ўсё больш арганізацый хочуць працаваць зь беларускімі арганізацыямі, што стала выдзяляцца больш бюджэтных і прыватных рэсурсаў. Ня думаю, што Лукашэнка можа шакаваць сваімі дзеяньнямі Вашынгтон. Усе гэтыя зьмены яшчэ больш натхняюць Захад працаваць зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю, бо дэманструюць уплыў і сілу грамадзянскай супольнасьці і страх перад ёй рэжыму”, -- заявіў Роджэр Патоцкі “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: